Максім Знак у наступным месяцы выдасць новую кнігу і піша яшчэ раман
Былы палітвязень і адвакат Максім Знак цяпер знаходзіцца ў творчай рэзідэнцыі ў Зальцбургу (Аўстрыя).

Ён працуе ў межах праекта «Практыка клопату» (доўгатэрміновы праект Mozarteum University, прысвечаны сацыяльнай адказнасці мастацкага ўніверсітэта за межамі нацыянальных межаў).
У Зальцбургу Максім працягвае займацца аднаўленнем скрадзеных у зняволенні рукапісаў.
«Кніга «Каланісты» ўжо завершаная і будзе надрукаваная цягам наступнага месяца. Там 72 гісторыі з выпраўленчай калоніі — нібыта працяг «Зэкамерона», хаця аповеды сталі даўжэйшымі і, магчыма, глыбейшымі. Непасрэдна ж цяпер я працую над раманам «Вязні «ІФ» — нягледзячы на назву, гэтая кніга не пра турму, а пра каханне і тое, як мы становімся вязнямі ўласных уяўленняў. Спадзяюся, хуткім часам і гэта аднаўлю», — расказаў Максім.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары