Грамадства44

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла

Святлана Ціханоўская выказала глыбокія спачуванні родным, блізкім і ўсім беларусам у сувязі са смерцю палітыка, вучонага і грамадскага дзеяча Аляксандра Мілінкевіча. Яна падкрэсліла, што яго смерць — гэта вялікая і непапраўная страта для ўсёй краіны і дэмакратычнага руху.

«З цяжкім сэрцам даведалася пра тое, што ад нас сышоў Аляксандр Мілінкевіч. Чалавек выключнай годнасці, светлай душы і светлага розуму, які стаў для многіх з нас сапраўдным арыенцірам.

Дзякуючы сваёй мудрасці і жыццёваму досведу Аляксандр Уладзіміравіч быў для мяне надзейнай апорай і чалавекам, да чыёй думкі я заўсёды прыслухоўвалася з вялікай павагай», — напісала Ціханоўская.

Яна адзначыла, што палітык быў адным з самых яскравых і годных палітыкаў свайго часу. У 2006 годзе змог аб’яднаць вельмі шмат розных партый і рухаў, каб выкарыстаць выбары для актывізацыі нацыянальных сілаў.

«Яго адданасць Беларусі, нашай мове і культуры натхняла кожнага, каму выпаў гонар працаваць з ім побач.

Аляксандр Уладзіміравіч умеў аб’ядноўваць, слухаць і падтрымліваць у самыя складаныя моманты. Гэта велізарная і горкая страта для ўсіх нас», — напісала яна.

Ціханоўская выказала свае спачуванні сям’і, родным, блізкім і ўсім, каму Аляксандр Уладзіміравіч быў дарагі.

Каментары4

  • угу
    11.08.2026
    он был не безмозглая кукла, озвучивающая любое мнение грантодателей
  • 123
    11.08.2026
    Мілінкевіч казаў пра пагрозу з боку Расіі калі "некаторыя" новыя апазіцыйыя палітычкі яшчэ пра яе цёпла выказваліся.

    [Зрэдагавана]
  • знікла слова
    11.08.2026
    123, адметна, у адных культ асобы аднаго лідара, у іншых лідаркі.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць