Спорт77

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА

Пад публікацыяй адрэагавалі і прадстаўнікі польскай вышэйшай лігі: «Наш герой!»

Гол 26‑гадовага беларускага форварда польскага клуба «ГКС Катавіцы» Іллі Шкурына ў вароты славацкай «Жыліны» вывеў «Катавіцы» ў наступны раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Па суме двух матчаў каманда з Польшчы аказалася мацнейшай за славацкі клуб — 4:3.

Эпізод з удзелам Шкурына трапіў у афіцыйны Instagram УЕФА. «Любімае фота тыдня!» — напісалі ў Еўрапейскім футбольным саюзе. 

Пад публікацыяй адрэагавалі і прадстаўнікі польскай Экстракласы (вышэйшай лігі): «Наш герой!». Сам Ілля паставіў два вясёлыя эмодзі. 

У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый «Катавіцы» сустрэнуцца з ізраільскім «Хапаэлем» з Тэль-Авіва. Першы матч адбудзецца 6 жніўня, матч у адказ — 13 жніўня.

Ілля гуляе за «Катавіцы» з верасня 2025 года, куды ён перайшоў з варшаўскай «Легіі», дзе ён гуляў паўгода Перад гэтым ён выступаў за «Сталь» з Мельца. Таксама ў ягонай біяграфіі ў польскай Экстралізе ёсць «Ракуў», там, праўда, згуляў усяго два матчы.

Шкурын у 2020 годзе адмовіўся прыязджаць у нацыянальную зборную, пакуль краінай кіруе Лукашэнка.

Каментары7

  • Ілля Шкурын
    01.08.2026
    Жвір , дык што там глядзець, усё ж зразумела. Я толькі падставіў клюшку на пятачке))
  • Жвір
    01.08.2026
    Ілля Шкурын, ды ладна, падставіў,.. зато як ! У гэтым уся соль моманту ! Фота дык проста ўлётнае, можна кнігу пісаць...:))
  • Š
    01.08.2026
    Палякі яго ўжо сваім лічаць? То бок калі эмігрант зрабіў нешта “ваў”, то гэта іхнае. А ў астатніх выпадках - “выпярд…”.

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць