Грамадства

На пчальніку пад Віцебскам мядзведзь спрабаваў забраць адзін з вуллёў з сабой у лес

На пчальніку Воранаўскага лясніцтва ў вёсцы Перавоз Віцебскага раёна некалькі разоў пабываў незвычайны злодзей. Ад яго ўжо неаднаразова пацярпелі вуллі з пчоламі, паведамляе выданне «Віцьбічы».

Скрыншот з відэа

Пасля першага нападу на пчальнік, дзе знаходзяцца 26 пчаліных сем'яў, работнікі лясніцтва паставілі фотапастку. Адной з ліпеньскіх начэй камера зафіксавала вінаватага — ім быў малады мядзведзь.

Звер раскрываў вуллі і ласаваўся мёдам. Як кажуць супрацоўнікі лясніцтва, хоць мядзведзь яшчэ малады, сілы ў яго ўжо дастаткова, каб ламаць пчаліныя дамкі.

Падчас аднаго з набегаў ён нават паспрабаваў забраць адзін з вуллёў у лес. Аднак далёка аднесці сваю здабычу не здолеў і пакінуў яе непадалёк ад пчальніка.

Каб засцерагчы вуллі ад новых візітаў, найбліжэйшым часам на пчальніку плануюць усталяваць спецыяльную прыладу для адпужвання мядзведзя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць