Нерухомасць

Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі

Падсобныя памяшканні на вуліцы Русіянава выставілі на аўкцыён па вельмі нізкіх цэнах — 7600—7700 рублёў.

Першае з іх прададзена, прычым за яго разгарнулася сапраўдная барацьба. На лот плошчай 16 квадратных метраў прэтэндавалі адразу 173 удзельнікі, піша Onliner.by.

У выніку стартавая цана на 7600 рублёў павялічылася ў 15,2 раза і дасягнула 115 140 рублёў (амаль 40 тысяч даляраў)

Нягледзячы на тое што падсобнае памяшканне па сваіх памерах супастаўнае са звычайным жылым пакоем, а таксама мае ўласны санвузел, зрабіць з яго афіцыйную кватэру-студыю паводле закона не атрымаецца. Статус нежылога памяшкання застанецца за гэтымі квадратнымі метрамі назаўсёды.

Паводле ўмоў прадаўца, новы ўласнік абавязаны пачаць выкарыстоўваць аб'ект па любым дазволеным нежылым прызначэнні не пазней чым праз адзін год пасля дзяржаўнай рэгістрацыі права ўласнасці.

Тыя, хто не паспеў набыць першыя 16 «квадратаў», могуць паспрабаваць свае сілы ў таргах за іншыя падсобныя памяшканні. Неўзабаве адбудуцца аўкцыёны па продажы яшчэ двух аналагічных памяшканняў з базавым рамонтам і санвузламі (плошчай 16 і 16,2 кв. м) — таргі прызначаны на 28 і 30 ліпеня.

Улічваючы вялікі ажыятаж вакол першай здзелкі, ёсць усе падставы меркаваць, што сціплыя стартавыя цэны на астатнія лоты таксама могуць вырасці да шасцізначных сум.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць