Свет1818

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў

На публіку яна з вясны выходзіць з кіёчкам. 

Скрыншот відэа з сацсетак

Ала Пугачова разам з мужам Максімам Галкіным наведала фестываль «Лайма Рандэву» ў Юрмале.

Прымадона была з кіёчкам і патлумачыла, чаму з'явілася з ім.

«Я чатыры месяцы была без руху. Я ўпала, зламала нагу, тазасцегнавы сустаў. І я, шчыра кажучы, не думала, што ўвогуле ўстану. У мяне былі панічныя атакі, мне было жудасна», — падзялілася спявачка.

Дактары яе папярэджвалі, што аднаўленне можа заняць да паўгода. Пугачова пераадольвае боль дагэтуль.

Яна таксама абвергла чуткі, што перанесла аперацыю на сэрцы.

Кій спявачка бярэ толькі для ўпэўненасці, калі навокал шмат людзей. «Я два дні хадзіла вось так [нахіляючыся], глядзела ўвесь час уніз. І ўсе кажуць: «Божа мой, яна ледзь ходзіць»».

Каментары18

  • Ё
    26.07.2026
    Ага, НН, трымай у курсе. Якраз гляжу па тваёй рэкамендацыі расейскі серыал “Холад”, перад гэтым паглядзеў Звягінцава, зараз пра Пугачову пачытаю, а таксама тэлеграм канал Баліцкага. Дзякуй газеце з карцінкамі за бастыён беларушчыны.
  • Пан Белы меў рацыю
    26.07.2026
    Заходжу на Бастыён Беларушчыны каб пачытаць навіны пра расейскія зоркі.
  • лысы
    26.07.2026
    тварам нагадвае Ілліча ў маўзалеі.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць