Усяго патроху4747

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Мужчына трапіў у прыгоды па дарозе з Германіі ў Расію, а цяпер і на зваротным шляху. 

Скрыншоты тут і далей: vova_gebel/Instagram

«У Беларусі ў мяне адбыўся інцыдэнт»

Расіянін Уладзімір, які з 1999 года жыве ў Германіі, у пачатку ліпеня паехаў у Расію праз Беларусь. Пабываўшы на радзіме, ён вяртаецца ў Еўропу, але з прыпынкам у Мінску.

У сталіцы Беларусі яго напаткалі непрыемнасці. Уладзімір выклаў відэа, дзе расказвае пра тое, што ў Мінску пашкодзілі ягоную BMW X7. На аўтамабілі шмат налепак: расійскі і савецкі сцягі з гербамі і два праваслаўныя крыжы, налепленыя на пярэднія дзверы.

У відэа мужчына кажа, што ўвечары заўважыў, што нехта пашкодзіў мацаванне люстэрка задняга віду з боку кіроўцы.

«Не ведаю нават, як гэта магло адбыцца, чым ударылі або што, але вось так у Беларусі ў мяне адбыўся інцыдэнт», — кажа Уладзімір і паказвае пашкоджанае ў дзвюх месцах мацаванне люстэрка.

Асноўная шкода прыйшлася на ніжнюю частку, дзе бачна моцная ўмяціна, праз якую мацаванне прыкметна адлучылася ад дзвярэй. Другое пашкоджанне менш заўважнае, яно знаходзіцца ў верхняй частцы мацавання.

У гэтым відэа ён толькі выказваў здагадкі, што гэта могуць быць пашкоджанні ад стрэлаў з траўматычнай зброі.

«Хутчэй за ўсё прыцэльваліся ў шыбу, у мяне, так бы мовіць. Але калі машына ў руху — цяжка патрапіць. Ну, дзякуй Богу, патрапілі побач», — кажа Уладзімір і дадае, што ёсць такі газавы пісталет з круглымі кулямі.

Мужчына прыходзіць да высновы, што не ўсім у Беларусі падабаюцца «баявая» налепка ягонай BMW.

«Як бы ні было, ёсць у Беларусі такія людзі, якія тут жывуць і ім, напэўна, не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг, можа, я ім не падабаюся», — кажа ён.

157 км/г па МКАД

І як можна ўбачыць на відэа, якія Уладзімір выкладае ў сацсеткі, не падабацца ён можа не толькі тым, што абляпіў аўто сцягамі і крыжамі.

У адным з апошніх відэа мужчына паказвае, як рухаецца па МКАД. У пікавыя моманты хуткасць на спідометры дасягае 155‑157 км/г. Па самім горадзе ён разганяўся да 133 км/г.

Дарэчы, па дарозе ў Расію ён таксама здымаў відэа ў Беларусі, дзе было бачна значнае перавышэнне хуткасці. Праўда, на папярэдніх відэа максімум, які можна было ўбачыць, быў 143 км/г.

Падчас мінулай паездкі па Беларусі мужчына нават трапіў на камеру даішнікаў і заплаціў штраф за хуткасць. Праўда, перавышэнне, з якім яго злавілі, было нязначным — усяго на 15 км/г, што дробязі ў параўнанні з тым, як ён ганяе на відэа.

Каментары47

  • Аўтастопам па ватнай галактыцы
    27.07.2026
    Меня растралялі, але я не здался і даехаў да праклятага ЕС, які хутка загнецца
  • Явузкi
    27.07.2026
    Вузкi додзiк.
  • Axe
    27.07.2026
    А як жа гэткае здарылася?

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць