Усяго патроху1818

На BMW з нямецкімі нумарамі, расійскім і савецкім сцягамі і крыжамі: прыгоды расіяніна, які ехаў з Германіі праз Беларусь

Расіянін, які з 1999 года жыве ў Германіі, паехаў у Расію праз Беларусь і трапіў адразу ў некалькі прыгод. 

Скрыншоты тут і далей: vova_gebel/Instagram

Поўны камплект патрыятызму

BMW X7, на якім Уладзімір паехаў з Германіі ў Маскву, больш падобны на рэкламна-патрыятычны білборд, чым на транспартны сродак. 

На капоце аўтамабіля — расійскі сцяг з гербам, на вокнах з левага боку таксама расійскі трыкалор. На заднім шкле — герб СССР, а на вокнах па правым баку — савецкі сцяг. Разбаўляюць увесь гэты набор два праваслаўныя крыжы, налепленыя на пярэднія дзверы. І ўсё гэта на BMW з нямецкімі рэгістрацыйнымі знакамі. 

Разумеючы, што з такім наборам праз Латвію і Літву ехаць не варыянт, бо там савецкая сімволіка забаронена нараўне з нацысцкай, мужчына заляпіў усё, апроч крыжоў, чорнай плёнкай, калі быў у Калінінградскай вобласці.

Спроба нумар 1

Трапіць у Беларусь праз Літву ў мужчыны не атрымалася. З Літвы яго не выпускалі праз тое, што ягоная машына санкцыйная. 

«Ціпа каштуе шмат, вялікі аб'ём рухавіка, машына новая… «Мы адказнасць браць не будзем, нават калі вы ўласнік або яна аформленая ў вас на фірму». Розніцы няма, не выпускаюць», — тлумачыў мужчына ў відэа з мяжы.

Гадзіну ён змагаўся з літоўцамі, казаў, што нядаўна быў у Калінінградзе, і, маўляў, Польшча без праблем выпусціла гэтае аўто. Але ніякія аргументы не дапамаглі, таму ён быў вымушаны ехаць назад і спрабаваць дабрацца да Мінска ўжо праз Польшчу.

56 тысяч еўра — і заязджаеш

Для заезду ў Беларусь ён абраў не найбліжэйшы да Літвы пункт пропуску «Брузгі» ці крыху далейшую «Бераставіцу», а «Брэст».

«Польшча, дзякуй богу, выпускае без праблем, я прайшоў [польскую мяжу] без перашкод», — далажыў Уладзімір.

А вось на беларускім баку ўсё было не так гладка.

Мужчына патлумачыў, што нібыта цяпер у Беларусі ўвялі закон, што грамадзяне Расіі павінны перасякаць мяжу толькі з унутраным пашпартам, дзе ёсць прапіска. Інакш давядзецца пакідаць на мяжы залог (фінансавую гарантыю) за аўто на замежнай рэгістрацыі ў памеры 100% сумы мыта. Уладзімір такога не меў, толькі замежны пашпарт, бо жыве ў Германіі з 1999 года, калі яго вывезлі туды яшчэ дзіцем.

Пачаткова ж, па словах Уладзіміра, на беларускай мяжы яму прапанавалі пакінуць фінансавую гарантыю на суму каля 56 тысяч еўра.

«Але, дзякуй богу, там была магчымасць дамовіцца і вырашыць гэтае пытанне», — кажа ён. Мужчына напісаў на беларускай мытні тлумачальную заяву, што ён выехаў з Расіі яшчэ ў 1999 годзе і ніколі не меў унутранага расійскага пашпарта.

Уся працэдура з тлумачэннямі і афармленнем часовага ўвозу на нямецкае аўто ў расіяніна заняла каля 5‑6 гадзін.

Мужчына кажа, што праблем з перасячэннем мяжы няма, і ўсім раіць пераход «Брэст».

Што да вяртання, то ў тым жа відэа Уладзімір паведаміў, што, магчыма, паедзе праз Літву ў спадзеве на тое, што яму трапяцца тыя самыя літоўцы, якія не выпусцілі яго з Літвы ў Беларусь.

Але на гэтым прыгоды расіяніна з Германіі ў Беларусі не скончыліся.

Мужчына перавысіў хуткасць на трасе, пасля чаго даішнікі высачылі яго BMW па камерах і выпісалі штраф. Са слоў падарожніка, перавышэнне склала ўсяго 15 кіламетраў на гадзіну.

Але гэта яшчэ дробязі ў параўнанні з тым, як расіянін ганяў па Мінску.

На роліку відаць, як, рухаючыся па праспекце Незалежнасці, у раёне цырка мужчына выязджае ў крайнюю левую паласу, дзе разганяецца ажно да 103 км/г. Хуткасць можна пабачыць на праекцыі на лабавым шкле.

Мінск расіяніну вельмі падабаецца, як і Лукашэнка.

«Мінск — прыгажосць. «Бацька» — суперклас».

Аматар хуткай язды

Толькі выехаўшы з ЕС, мужчына зняў чорныя плёнкі, якія закрывалі расійскую і савецкую сімволіку, таму па Беларусі ён ганяў на сваёй Х7 ужо ў поўным камуфляжы.

Пры гэтым выглядае, што перавышаць хуткасны рэжым для яго — гэта норма.

Калі расіянін наладзіў у навігатары шлях з Мінска ў Маскву, на відэа бачна, што ён разганяецца па трасе да 140—143 км/г.

Паганяўшы па Беларусі, Уладзімір напаследак набыў сабе дзве каністры.

«Перад мяжой з Расіяй набыў у Беларусі дзве каністры па 20 літраў. Цяпер буду запраўляць, і потым са мною будуць 40 літраў дызелю», — выхваляўся ён у сторыс.

Каментары18

  • Шляхцич Завальня
    04.07.2026
    Германия евреев по сей день принимает
  • КП в Белорусссии
    04.07.2026
    навошта рэкламаваць-натхняць хворага чалавека?
  • Кашмар
    04.07.2026
    I вось такiя маюць права жыць у Германіі толькі таму, што нехта з продкаў меў магічны запіс "немец" у пашпарце (хоць гэты таварыш ніякі не немец, а звычайная вата). А мне трэба змагацца з бюракратыяй за права тут жыць, дарма што і працую, і плачу налогі, і падзяляю каштоўнасці заходняй цывілізацыі.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Медыя з тэлевізійнага пула Белага дома падтрымалі тэлеканал CNN у канфлікце з Трампам. Не застаўся ўбаку і Fox News8

Уладальнікі «Тры цаны» запускаюць у Беларусі новую гандлёвую сетку з беларускай назвай5

«Кашалёк Лукашэнкі» будуе на малой радзіме «духоўны комплекс» за больш чым мільён даляраў13

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»11

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць