Свет11

У Расіі пасудамыйшчыцу, якая працавала ў кадэцкім корпусе СК, прыгаварылі да 19 гадоў калоніі за вярбоўку вучня

Жанчыну абвінавацілі ў вярбоўцы кадэта ў легіён «Свабода Расіі».

Вайсковы суд у Маскве вынес прысуд 53‑гадовай Аляксандры Жыценка — былой настаўніцы англійскай мовы, якая працавала пасудамыйшчыцай у Кадэцкім корпусе Следчага камітэта. Жанчыну прызналі вінаватай у вярбоўцы падлетка ў легіён «Свабода Расіі» і тэрарызме, прысудзіўшы яе да 19 гадоў калоніі і вялікага штрафу.

Сама Жыценка настойвае, што ўся яе дзейнасць была толькі складанай імітацыяй і «педагагічным прыёмам», накіраваным на тое, каб уберагчы кадэта ад рэальных кантактаў з экстрэмістамі.

Гісторыя пачалася з таго, што Жыценка, маючы вышэйшую адукацыю і ведаючы некалькі моў, уладкавалася на кухню кадэцкага корпуса. Яе паводзіны былі незвычайнымі. Напрыклад, яна арганізавала для выхаванцаў своеасаблівую гульню: плаціла ім грошы за якаснае дзяжурства ў сталовай, рашэнне тэстаў ЕГЭ і выкананне творчых заданняў. Каб выплачваць гэтыя «прэміі», жанчына ўлезла ў велізарныя даўгі перад блізкімі і банкамі, расказвае «Медыязона».

Сярод кадэтаў жанчына вылучыла падлетка Аляксея, з якім у Жыценка завязаліся даверлівыя адносіны. Паводле версіі следства, яна рыхтавала яго да шпіянажу ў вайсковых часцях і спрабавала ўцягнуць у тэрарыстычную арганізацыю.

Аднак сама падсудная апісвала зусім іншую карціну. Яна сцвярджала, што заўважыла небяспечную цікавасць хлопца да забароненага легіёна і вырашыла ўзначаліць гэты працэс, каб кантраляваць яго. 

ФСБ больш за год сачыла за жанчынай, перад затрыманнем у ліпені 2024 года. Галоўным доказам у справе стаў зроблены спецслужбай запіс размоў паміж Жыценка і кадэтам.

Суд палічыў довады жанчыны аб педагагічным эксперыменце непераканаўчымі, нягледзячы на відавочную абсурднасць некаторых эпізодаў справы.

Прысуд у 19 гадоў стаў адным з самых суровых па падобных справах. 

Каментары1

  • Axe
    06.05.2026
    У Мацкевіча вучылася, не іначай.

Цяпер чытаюць

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца10

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі крымінальнага аўтарытэта, які адбіраў кватэры ў мінчан. Частка грошай ішла ў расійскі абшчак8

На будоўлі ў Мінску абрынуліся будаўнічыя рыштаванні — загінуў чалавек

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка17

Кватэры ў Мінску на другасным рынку падаражэлі на 27% з пачатку года1

Беларусцы на рахунак прыйшло дзевяць мільярдаў рублёў2

Арыштавалі Аркашу — галоўнага падазраванага ў збіцці да смерці навукоўца ў Екацярынбургу14

Wildberries пачаў шукаць складскія памяшканні ў Казахстане праз атакі ўкраінскіх беспілотнікаў4

Беларуска ўцякла ў ЗША ад службы ў Ізраілі — і цяпер сядзіць у Мінску без пашпарта20

ФСБ абвяшчае стваральніка Telegram Паўла Дурава ў міжнародны вышук6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца10

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць