Грамадства2121

Італьянец заяўляе, што ягоная піца — найлепшая ў вёсцы Крывая Бяроза. Чыноўнікі сумняюцца

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі звярнула ўвагу на працу піцэрыі «Папача Піца» ў вёсцы Крывая Бяроза Смалявіцкага раёна.

Установа працуе з 2025 года і належыць італьянскаму кухару і ягонай жонцы. Іх дзейнасць аформленая як самастойная прафесійная, а не прадпрымальніцкая, таму кантроль з боку дзяржавы ў такім выпадку абмежаваны. Акрамя таго, санітарнае заканадаўства не вызначае асобных патрабаванняў да фізічных асоб у гэтым відзе дзейнасці.

Аднак Міністэрства прызнала няправільнай рэкламу піцэрыі, дзе сцвярджалася, што яны гатуюць «найлепшую піцу ў горадзе» і што ў іх «найлепшы італьянскі шэф-кухар». Такія заявы лічацца неправамернымі, бо не пацверджаныя дакументальна і могуць уводзіць спажыўцоў у зман. У выніку ўладальнікам было прадпісана спыніць распаўсюд такой рэкламы.

У цэлым адзначаецца, што нават калі дзейнасць вядзецца як фізічнай асобай і не падпадае пад жорсткае рэгуляванне, адказнасць за якасць прадукцыі і паслуг усё роўна нясе сам выканаўца. Дзяржава ж працягвае кантраляваць выкананне законаў і абарону правоў спажыўцоў.

Каментары21

  • Мінак
    06.05.2026
    сам па сабе закон правільны. у Польшчы такога вельмі бракуе. але часам даходзіць да маразма. я б на месцы гэтага чалавека пайшоў бы ў сельсавет і ўзяў даведку аб адсутнасьці іншых піцэрый і італьянскіх шэфаў у вёсцы. а яшчэ можна, для большага абсурду, даведку аб адсутнасьці ў Крывой Бярозе гораду.
  • Всё пропало шеф
    07.05.2026
    Короче кранты пицерии, на которую обратили внимание чиновники.
    НН не забудьте написать, когда и с какой скоростью итальянец будет бежать в свою Италию, бросив всё своё беларуское хозяйство
  • ЯНКА
    07.05.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць