Ежа22

Скандальная расійская сетка грамадскага харчавання «Ёбідаёбі» рэгіструе свой таварны знак у Беларусі

Скандальна вядомая расійская сетка дастаўкі сушы і ролаў «Ёбідаёбі» вырашыла зарэгістраваць свой таварны знак у Беларусі. Заяўка на яго рэгістрацыю з’явілася ў рэестры Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці краіны, піша Office Life.

Фота: інстаграм yobidoyobi.minsk

Расійская сетка дастаўкі сушы працуе на беларускім рынку ўжо больш за год. Пра тое, што яна плануе выйсці ў Беларусь, казалі ў кастрычніку 2024 года. Тады каманда праекта пісала, што наша краіна — «прыярытэтны рэгіён развіцця» сеткі, а таксама запусціла рэкламную кампанію для пошуку франчайзі ў Беларусі.

Упершыню дастаўка ад «Ёбідаёбі» запрацавала ў Гомелі, праўда, пад іншай назвай — «Ё сушы і ролы». Сёння пад гэтым брэндам сетка працуе ў сямі рэгіёнах Беларусі — у Баранавічах, Гомелі, Слуцку, Мінску, Магілёве, Мазыры і Салігорску. Што да таварнага знака, то гэта лагатып дастаўкі ў выглядзе літары «Ё».

Заяўку на яго рэгістрацыю ў двух класах тавараў і трох класах паслуг падала беларуская кампанія «Камп'ютарны рамонак». Прыкметна, што асноўным відам дзейнасці кампаніі пазначаная дзейнасць у галіне камп’ютарнага праграмавання.

Кампанія была створаная ў канцы сакавіка 2025 года ў Мінску. Яе адзіная ўласніца — Надзея Аванесава. У структуры сеткі яна працуе на пасадзе кіраўніцы міжнароднага напрамку «Ёбідоёбі». Да гэтага Надзея на расійскім рынку працавала ў лакальных структурах амерыканскіх сетак піцэрый Domino’s і Papa John’s, а таксама ў структурах іншых кампаній у сегменце фуд-рытэйлу.

Сетку «Ёбідаёбі» ў 2016 годзе запусцілі прадпрымальнікі Дзмітрый Прадзед і Канстанцін Зімен з Краснаярска. У Расіі дастаўка хутка стала вядомай дзякуючы сваёй скандальнай назве і правакацыйнаму падыходу да маркетынгу.

Так, у снежні 2024 года кампанія змяніла назву сваёй юрыдычнай асобы з «Ёбідаёбі» на «Сушы з прыстаўкай «сушы» паводле пазову ФАС Расіі. Тады ў ведамстве паведамлялі, што першапачатковае фірмовае найменне было «сугучным са словамі ненарматыўнай лексікі, якія маюць непрыстойны змест, а таксама супярэчыць грамадскім інтарэсам і прынцыпам маралі». Аднак у часткі франчайзі назва брэнду на шыльдах не змянілася, а некаторыя змянілі яе на «Ё сушы».

Каментары2

  • Учора даведалася
    13.01.2026
    Дарэчы, ёбідаёбі з японскай перакладаецца як " апошні дзень тыдня - субота"))
  • Дзецкі японскі слоўнік
    13.01.2026
    Учора даведалася, хуткая дапамога -- камута-хіравата, матацыкл -- то-яма-то-канава, і гэтак далей...

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць