Свет3535

Вайскоўцы з Германіі без тлумачэнняў датэрмінова пакінулі Грэнландыю

Група з 15 вайскоўцаў Бундэсвера нечакана пакінула Грэнландыю. BILD зафіксаваў пасадку нямецкіх афіцэраў і салдат на рэйс авіякампаніі Icelandair. Місія завяршылася раней за запланаваны тэрмін, пры гэтым публічных заяваў і афіцыйных тлумачэнняў з боку Берліна не было.

Фота: BILD

Паводле BILD, загад аб вяртанні паступіў з Германіі сёння рана раніцай. Усе раней запланаваныя сустрэчы і мерапрыемствы былі тэрмінова адмененыя. Напярэдадні кіраўнік групы Штэфан Паўлі казаў, што вайскоўцы чакаюць рашэння Берліна наконт магчымых далейшых крокаў.

Прычыны раптоўнага ад’езду пакуль не названы. Паводле адной з версій, рашэнне можа быць звязана з абвастрэннем канфлікту вакол Грэнландыі і новымі гандлёвымі пагрозамі з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтаму няма.

Вайскоўцы з Германіі прыбылі на востраў толькі некалькі дзён таму ў межах місіі краін НАТА па запрашэнні Даніі.

Каментары35

  • М
    18.01.2026
    агент красноў зьнішчае ната. Правільна, навошта было выйграваць амэрыку ў халоднай вайне, калі можна проста пасадзіць свайго агента (як казаў Жырык, мы направим в Америку еще 10 миллионов русских, изберем своего президента)
  • Лол
    18.01.2026
    Цырк нейкі...
  • %
    18.01.2026
    Капітуляцыя. Донні перамагае )

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі суд адмяніў дату перадачы дзіцяці бацьку, які хацеў вывезці яго ў Беларусь

У Францыі знайшлі скрадзеную карціну Пікаса за 17 мільёнаў даляраў

Так цяпер выглядае абноўленая Гістарычная майстэрня на Сухой у Мінску ФОТЫ1

Махляры ўключылі ў свае схемы нават Наталлю Качанаву2

У Оршы быў моцны пажар у праваслаўным храме4

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу75

Фермеры, у якіх летась дашчэнту згарэла ферма з каровамі, не могуць пабудаваць новую праз супраціў суседа3

«Выйшлі з аўтобуса і адмовіліся ад тура». Беларусы расказалі, як мяжа сапсавала ім падарожжа14

У Івацэвічах пабудуюць яшчэ адзін дрэваапрацоўчы завод1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць