Грамадства22

Махляры ўключылі ў свае схемы нават Наталлю Качанаву

Махляры стварылі падроблены сайт, які вонкава імітуе БелТА, і пры гэтым выкарыстоўваюць імя старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай для падману грамадзян, паведаміла прэс-служба Міністэрства інфармацыі.

Наталля Качанава. Скрыншот з відэа

На фальшывым рэсурсе размешчаны фотаздымак Качанавай і выдуманая навіна, што на яе нібыта падаў у суд «Цэнтральны банк». У Міністэрстве інфармацыі падкрэсліваюць, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Пры дапамозе гучных загалоўкаў ашуканцы рэкламуюць так званае інвестыцыйнае агенцтва Immediate Fortune, абяцаючы тым, хто павядзецца на рэкламу, фантастычныя прыбыткі. Напрыклад, сцвярджаецца, што ўклаўшы 270 рублёў, можна атрымаць больш за мільён рублёў усяго за 12—15 тыдняў.

Каментары2

  • Ёсік
    24.06.2026
    Качанаву на акрэсьціна, а потым за краты. Стоадсоткава, яна атрымлівае ад махляроў нейкія грошы, ну не за так жа яна пагадзілася зь імі на супрацу. Так, Пракуратура Беларусі, зараз адбываецца, калі вы прызнаецё нейкую суполку, ці кнігу, ці фільм экстрэмісцкімі, а потым знаходзіце кагосьці, хто гады тры таму быў падпісаны, слухаў, чытаў?
  • Фальшыўка зробленая ў Белта
    24.06.2026
    Гэта не сапраўдная Качанава, я бачыў арыгінал, тая страшэнна жахлівая, як баба Яга, а на фота падробка, такой нехта здуру можа і грошы даць.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Цела немаўляці знайшлі ў пакеце на смеццевым заводзе ў Віцебску3

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў11

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць