Грамадства

Выставілі на продаж яшчэ некалькі абразоў, арыштаваных у ксяндза Генрыха Акалатовіча

У Беларусі на дзяржаўны аўкцыён выставілі яшчэ некалькі арыштаваных абразоў, дзе даўжніком пазначаны Акалатовіч Генадзь Уладзіслававіч. Гаворка ідзе пра маёмасць каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча, у якога ўлады працягваюць распрадаваць маёмасць для пагашэння «нібыта даўгоў» пасля яго вызвалення і вымушанага выезду з Беларусі, піша «Хрысціянская візія».

Сярод новых лотаў — абраз «Вялікамучаніца Параскева Пятніца» XIX — пачатку ХХ стагоддзя з Гомельска-Чарнігаўскага рэгіёна. Пачатковая цана — 700 BYN. У апісанні пазначана канкрэтна, што гэта помнік народнай мастацкай культуры і аб’ект культурнай спадчыны.

Таксама выстаўлены абраз «Багародзіца Трох Радасцяў» канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя з пачатковай цаной 500 BYN. Яна таксама аднесеная да народнай іканапіснай традыцыі Гомельска-Чарнігаўскага рэгіёна і мае гістарычнае значэнне.

Акрамя таго, паўторна выстаўлены абраз «Уваскрэсенне Хрыста з труны» другой паловы — канца XVIII стагоддзя. Раней яго пачатковая цана складала 4 000 BYN, цяпер лот выстаўлены ўжо за 3 200 BYN. У картцы гаворыцца, што гэта еўрапейскі варыянт сюжэта «Уваскрэсенне Хрыста», верагодна створаны для святочнага рада іканастаса, і што абраз мае гістарычнае і мастацкае значэнне.

Раней у ксяндза Акалатовіча ўжо арыштавалі і выстаўлялі на продаж аўтамабіль, зямельны ўчастак і старадаўнія іконы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць