Грамадства22

У ксяндза Генрыха Акалатовіча арыштоўваюць і прадаюць маёмасць

На пляцоўцы «Белюрзабеспячэнне», якая рэалізуе арыштаваную і канфіскаваную маёмасць, на люты выстаўлены два лоты: зямельны ўчастак і аўтамабіль, што належаць Генадзю (грамадзянскае імя святара) Акалатовічу, які быў нядаўна вызвалены.

Зямельны ўчастак у вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна плошчай 0,12 га выстаўлены з пачатковым коштам 6 600 рублёў: піша «Хрысціянская візія».

Таргі пройдуць (калі будуць удзельнікі) 24 лютага. У абцяжараннях пазначана: «забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы».

А вось лёс аўтамабіля Volkswagen Touran 2007 года выпуску ўжо вырашаны. Таргі адбыліся 3 лютага — у іх удзельнічалі тры чалавекі. Машыну прадалі за 12 852 рублі.

Было пазначана: забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы і арышт КДБ РБ. Нагадаем, акрамя тэрміну ў 11 гадоў ксяндзу за «дзяржздраду» па прыгаворы суда таксама прызначылі пакрыць шкоду ў памеры 1,7 млн рублёў — гэта каля 500 тысяч еўра. У 2021‑2022 гадах на гэтай жа пляцоўцы прадаваліся як мінімум два аўтамабілі, зарэгістраваныя на Генрыха Акалатовіча.

Магчыма, гаворка ідзе пра парафіяльны аўтапарк.

Пробашч парафіі ў Валожыне Генрых Акалатовіч быў асуджаны па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» на 11 гадоў зняволення. У лістападзе 2025 года ён быў вызвалены па памілаванні.

Каментары2

  • Ёсік
    12.02.2026
    Каб не лезьці шукаць: "забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы", што гэта за здзелка такая? Набыў, але нічога рабіць не можаш? З уладай Не да законаў няма жаданьня ўдзельнічаць у нейкіх мутных сьхемах?
  • Злодзеі зь пекла
    12.02.2026
    Лукашэнкаўскія дэманы ня ведаюць, як трымаць рукі пры сабе.

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай4

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам23

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік2

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай4

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць