Грамадства55

У Клецку выставілі на аўкцыён будынак аўтастанцыі

Аднапавярховы будынак быў узведзены ў 1979 годзе. Яго плошча складае 315 квадратных метраў, а зямельны ўчастак займае 1,46 гектара, піша Blizko.by.

У апісанні лота практычна няма дадатковай інфармацыі, аднак адзначаецца, што аб’ект не мае абцяжарванняў. Гэта азначае, што новы ўладальнік зможа выкарыстоўваць яго як хоча, абы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Мяркуючы па апублікаваных фотаздымках, тэхнічныя памяшканні аўтастанцыі патрабуюць прывядзення да ладу: унутры назапасілася шмат непатрэбных рэчаў і смецця.

Пачатковы кошт лота складае 249 600 рублёў. Крок таргоў — 10 працэнтаў. Акрамя таго, пераможца аўкцыёну павінен выплаціць арганізатару ўзнагароджанне ў памеры 4 працэнтаў ад канчатковага кошту продажу.

Такім чынам, мінімальная сума, за якую можна набыць аўтастанцыю, складае каля 285 542 рублёў, што адпавядае прыкладна 101 тысячы даляраў ЗША паводле актуальнага курсу.

Будынкі вакзалаў і аўтастанцый нячаста трапляюць на аўкцыёны ў Беларусі, аднак падобныя выпадкі ўсё ж здараюцца. Раней на таргі ўжо выстаўлялі прыгарадны чыгуначны вакзал у Віцебску, будынак чыгуначнай станцыі ў вёсцы Кір’янаўцы Лідскага раёна, а таксама былую аўтакасу ў пасёлку Ілья Вілейскага раёна. Пасля продажу апошняй будынак пачалі рамантаваць, але функцыі абслугоўвання пасажыраў ён ужо не выконвае.

Каментары5

  • Андрусь
    24.06.2026
    Варта было б напісаць, чаму ў Клецку - досыць вялікім горадзе, раённым цэнтры - раптам стала непатрэбнаю аўтастанцыя. У Клецк і з Клецку больш не ездзяць аўтобусы?
  • Мясцовы
    24.06.2026
    Андрусь, Аўтастанцыю пабудавалі ў цэнтры горада, каб людзям было зручна дабірацца. Таму што аўтастанцыя, якая выстаўлена на таргі, знаходзіцца за горадам. І дабірацца да яе далекавата, асабліва на ранішнія рэйсы ды ў асенні і зімовы час. Так што ў Клецку аўтобусы не адмяніліся
  • з тамашніх
    25.06.2026
    А можаце даць спасылку на картаграфічны сэрвіс, каб глянуць дзе новы будынак аўтастанцыі?

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў1

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец33

ЗША збіраюцца выпускаць ракеты па «мадэлі McDonald’s»1

У Брэсце ўжо 37 градусаў. Так горача ніколі ў гісторыі не было6

Пад Уздой міліцыя разагнала выставу дрыфт-аўтамабіляў5

Дражэ M&M’s будуць выпускаць без штучных фарбавальнікаў, але зменшаць колькасць колераў

Лукашэнка паляцеў у Азію дзеля праектаў на дзясяткі мільёнаў даляраў16

Мінчанка Ірына ўрачыста атрымала грамадзянства Перу ФОТАФАКТ2

Сіноптык спрагназаваў, калі ў Беларусі спадзе спякота1

11 чалавек загінулі ў Францыі пры крушэнні прыватнага самалёта з медсёстрамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў1

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць