Надвор'е55

Кашмар на поўдні: ад Брэста да Пінска пад 38 градусаў. А яшчэ ж толькі 13 гадзін

Не выключана, што сённяшні дзень паб’е ўсе рэкорды спёкі.

На 12:50 у Маларыце было 38 °C.

Таксама 37 градусаў пераскочылі:

  • Драгічын — 37,3 °C
  • Пінск — 37,6 °C
  • Брэст — 37,0 °C
  • Кобрын — 37,3 °C

І нават у Віцебску з Езярышчам ужо не схаваешся.

Учора ў той жа час на большай частцы тэрыторыі было на 2—3 градусы халадней.

Самае «прахалоднае» месца на карце краіны цяпер Касцюковічы, там 25,1 °C.

Абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі за час фіксавання назіранняў (то-бок за 145 гадоў) быў 38,9°С, столькі было 8 жніўня 2010 года ў Гомелі. Але то было ў жніўні, а цяпер толькі чэрвень.

Каментары5

  • !!
    29.06.2026
    Добра яшчэ што не +50
  • %
    29.06.2026
    Што вы ужо вэрхал падымаеце увесь ранак і поўдзень. Літаральна пару дзен тое цяпло, і ужо на тыдні вернецца ваша улюбеная змрочнасьць з дажджамі
  • Кол
    29.06.2026
    Зато жанчыны параспраналіся ! У онліфаншчыц настаў крызіс. Ліха без дабра не бывае...

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць