Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах
59‑гадовая магіляўчанка страціла больш за 180 тысяч рублёў і засталася без свайго жылля.

Усё пачалося са званка нібыта ад службы па замене дамафонаў. Жанчына прадыктавала свае асабістыя даныя, пасля чаго ёй патэлефанаваў ілжэправаахоўнік. Ён заявіў, што проста зараз на яе імя афармляюць крэдыты і спрабуюць адабраць жыллё.
Каб «дапамагчы следству», яна зрабіла ўсё пад дыктоўку аферыстаў: сама прадала кватэру і ўзяла тры крэдыты ў банках.
Грошы ад продажу — а гэта больш за 160 тысяч рублёў — яна завезла ў Мінск і аддала неўстаноўленай асобе. А крэдытныя сродкі перавяла праз інфакіёск на рахунак за межамі краіны.
Міліцыя дадае, што і рыэлтары, і супрацоўнікі банка спрабавалі яе спыніць, але пенсіянерка нікога не паслухала.
Каментары