Лаўроў: Прадстаўнікі Вялікабрытаніі і Францыі прыязджалі ў Маскву для непублічных перамоваў
Прадстаўнікі Францыі і Вялікабрытаніі прыязджалі ў Расію для правядзення непублічных перамоў, заявіў на форуме «Прымакоўскія чытанні» міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Сяргей Лаўроў. Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP
Ён назваў крывадушшам тое, што французскі прэзідэнт Эманюэль Макрон адчытаў кіраўніка Еўрарады Антоніу Кошту за кантакты з Масквой.
«Мы ніколі не адмаўляемся ад просьбаў прыехаць і пагаварыць», — падкрэсліў Лаўроў.
Міністр дадаў, што таксама расійскі бок «ведае цану гэтым размовам».
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары