Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка раніцай 23 чэрвеня на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным расказаў пра запланаваную хуткую сустрэчу з Уладзімірам Пуціным і «доўгатэрміновую камандзіроўку» за мяжу без удакладнення падрабязнасцяў. Апошняя сваёй загадкавасцю выклікала ў беларусаў вялікую цікавасць, таму прапагандысты мусяць неяк яе тлумачыць.

Лукашэнка ў размове з Турчыным адзначыў, што неўзабаве — 25‑26 чэрвеня — будзе праходзіць XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які гэтым разам арганізаваны ў Мінску і Мінскай вобласці.
«Таму трэба будзе вам гэтым займацца перш за ўсё, паколькі ў мяне тут працяглая камандзіроўка, — арыентаваў прэм’ер-міністра Лукашэнка. — І ў сувязі з гэтай працяглай камандзіроўкай — таксама якія пытанні нам трэба будзе вырашаць. Можа, ёсць прапановы».
Многія звярнулі ўвагу, што гэтая раней не анансаваная камандзіроўка дзіўным чынам накладаецца на заканчэнне тэрміну ўльтыматыму, пастаўленага Лукашэнку прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. У СМІ і сацыяльных сетках сталі выказвацца розныя версіі. Таму пытанне адносна «доўгатэрміновай камандзіроўкі» Лукашэнкі сярод іншых пачалі тлумачыць і рэжымныя прапагандысты.
Адным з іх суразмоўцаў у праграме «Время Первого» стаў сам Аляксандр Турчын, які ў адказ на сцвярджэнне, што цяпер «многае і на вашы плечы кладзецца», запэўніў, што ўсё ў краіне добра круціцца і без ручнога кіравання Лукашэнкі:
«Прэзідэнтам выбудавана сістэма дзяржаўнага кіравання, якая эфектыўна працуе. Таму сказаць, што ў час адсутнасці кіраўніка дзяржавы нешта кардынальным чынам змяняецца, напэўна, не. Урад працуе ў штатным рэжыме, як мінімум 12—13 гадзін у дзень».
Ды і ўвогуле, маўляў:
«Кіраўнік дзяржавы, у якім бы пункце свету ні знаходзіўся, заўсёды трымае руку на пульсе таго, што адбываецца ў нашай краіне».
Кіраўнік Гомельшчыны назваў ультыматум Зяленскага спробай збіць хвалю ў сувязі з ударам па аўтобусе ў Бранскай вобласці
Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў
Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?
Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?
«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск
Каментары
Зяленскі , 7 разоу́ подумай .
самае забаўнае для нас беларусоў, гэта тое, што прапаганда трымае за ёлупняў і б...ла якраз жалезабэтонны ляхтарат лукашэску. Ім заўсёды даюць дазаваную інфармацыю. Гэта беларус можа пачытаць незалежнае СМІ, паслухаць, спытаць у разумных, думаючых людзей. А лукашысту дадуць толькі тое, што паложана, узгоднена. Гэта ад яго заўсёды замоўчвалі нейкія аснаватворныя пытаньні :
Чый Коля сын.
Ці разьведзены лукашэску.
Дэталі яго працы ў Вярхоўным Савеце ці да Вярхоўнага Савету.
Што там было ў 19 годзе з 29 інтэграцыйнымі картамі?
Дык вагнэраўцы гэта дрэнна (2020) ці добра (2022)
Ці быў ахоўнікам у турме?
Дзе быў падчас галасаваньня за Дэклярацыю аб сувэрэнітэце Беларускай ССР?
Ці праласаваў проці Белавескіх пагадненьняў (ці ўсё ж гэта быў Ціхіня, а ЛУКАШЭНКА не галасаваў, як і зараз кудысьці зьбег, калі важнае пытаньне галасуецца)
Разве ты не видишь, дуче:
без тебя намного лучше?
Улетай скорее, улетай!