Свет77

Рамзан Кадыраў выклаў «кансерву» са сваім сынам, каб схаваць яго цяжкі стан

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў апублікаваў у сваім Telegram відэа з удзелам 18‑гадовага сына Адама пасля паведамленняў пра яго шпіталізацыю ў выніку цяжкога ДТЗ у Грозным.

Адам Кадыраў на нарадзе. Фота: t.me / RKadyrov_95

На відэа Адам Кадыраў, які займае пасаду сакратара Рады бяспекі Чачні, удзельнічае ў нарадзе з сілавікамі па пытаннях падрыхтоўкі да выбараў, а ў канцы роліка яго ўзнагароджваюць медалём «за заслугі ў павышэнні бяспекі» Запарожскай АЭС.

Аднак аналіз метаданых, праведзены расійскімі апазіцыйнымі СМІ, паказаў, што відэа было змантавана 15 студзеня, за дзень да аварыі. Інфармацыя ж пра ДТЗ і шпіталізацыю Адама з'явілася на дзень пазней, 16 студзеня. Наколькі вядома, пасля аварыі яго даставілі ў рэспубліканскую бальніцу Грознага ў цяжкім стане.

Далей, па даных рэсурса Flightradar, у ноч на 17 студзеня з Грознага ў Маскву вылецеў санітарны самалёт МНС, верагодна, для транспартавання пацярпелага, а следам — асабісты самалёт Рамзана Кадырава, які знаходзіўся ў Дубаі.

Афіцыйнай інфармацыі пра стан здароўя Адама Кадырава пакуль няма, аднак некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што ён у цяжкім стане знаходзіцца ў дзявятым хірургічным корпусе Боткінскай бальніцы Масквы.

Каментары7

  • Андрусь
    17.01.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Андрусь
    17.01.2026
    То ж пісалі, што ў самога Рамзанкі ныркі спыніліся, а тут ён нейкія Telegramы вядзе. Дарэчы, чаму заблакаваны ў рашцы Telegram, а не родненькі скрэпны Макс?
  • 3% у міня
    18.01.2026
    Рамзан, 18 лет - эта ішчо рэбёнак. Кто-та должэн ему сказаць был, что скорасць убівает. Коля мой не ездзіт на геліке і не стрэляет с пісталета вверх. Он ходзіт в універсітет і палучает абразаваніе. Людзі всё відзят, Рамзан.

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў10

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»16

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца13

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў10

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць