Свет99

У Іране афіцыйна прызналі, што падчас задушэння пратэстаў загінулі тысячы людзей

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі ўпершыню публічна прызнаў, што падчас масавых пратэстаў у краіне загінулі тысячы людзей. Пры гэтым ён усклаў адказнасць за падзеі на ЗША і Ізраіль, абвінаваціўшы іх у падбухторванні народных выступленняў, асобна згадаўшы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, піша Reuters.

Алі Хаменеі. Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP, File

Па словах Хаменеі, замежныя сілы нібыта нанеслі Ірану вялікую шкоду і сталі прычынай гібелі некалькіх тысяч чалавек.

У адказ Дональд Трамп у інтэрв’ю Politico заявіў, што лічыць цяперашні момант прыдатным для пошуку новага кіраўніцтва для Ірана. Ён абвінаваціў Хаменеі ў тым, што той трымае ўладу выключна праз рэпрэсіі і гвалт, а таксама назваў яго вінаватым у разбурэнні краіны.

Трамп падкрэсліў, што сапраўднае лідарства павінна грунтавацца на павазе, а не на страху і смерці, і ахарактарызаваў Іран як адну з найгоршых краін для жыцця з-за дрэннага кіравання.

У пачатку студзеня пратэсты ў Іране, якія пачаліся 28 снежня 2025 года, дасягнулі найбольшага маштабу: масавыя выступленні ахапілі амаль усе правінцыі, мільёны людзей выйшлі на вуліцы з патрабаваннямі звяржэння рэжыму. Найбольш жорсткія сутыкненні адбыліся з 8 па 12 студзеня, калі сілы бяспекі, паводле розных ацэнак, забілі ад некалькіх тысяч да дзясяткаў тысяч чалавек.

Пасля хвалі рэпрэсій актыўнасць пратэстаў значна знізілася: у гарадах з’явіліся ўзброеныя патрулі, а інфармацыя з краіны амаль перастала паступаць. На фоне гэтых падзей ЗША разглядалі магчымасць ваеннага ўдару па Іране, аднак пазней Трамп адмовіўся ад такога кроку, заявіўшы, што атрымаў запэўненні аб спыненні масавых забойстваў.

Каментары9

  • а сам на трэцці тэрмін сабраўся
    17.01.2026
    "Трамп падкрэсліў, што сапраўднае лідарства павінна грунтавацца на павазе, а не на страху і смерці"
    Калі б сам пасядзеў ва ўладзе столькі, колькі дыктатары сядзяць, то было б тое самае, што і ў іх.
  • Няма розьніцы, акрамя маштабу
    17.01.2026
    а сам на трэцці тэрмін сабраўся, І ўсё ж агенты Трампа забілі бяззбройную амэрыканскую грамадзянку, а ён абараніў іх і назваў ёй тэрарысткаю. Такія ж паводзіны, як і ў іранцаў, але ў меншых маштабах. Але вялікі ён ці малы, грэх ёсьць грэх.
  • Filipp
    17.01.2026
    "Пры гэтым ён усклаў адказнасць за падзеі на ЗША і Ізраіль, абвінаваціўшы іх у падбухторванні народных выступленняў"©
    Добра, што хоць не абвінаваціў свой народ, бо ён "не той".

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць