Іранскія ўлады расстрэламі фактычна задушылі масавыя антыўрадавыя пратэсты, якія працягваліся ў краіне з канца снежня. Пра гэта паведамляюць The New York Times і Reuters са спасылкай на сведчанні жыхароў і праваабаронцаў.

Паводле слоў жыхароў Тэгерана, праз маштаб рэпрэсій і вялікую колькасць загінулых вулічныя акцыі на гэтым тыдні амаль спыніліся, а прысутнасць сілавікоў у сталіцы стала паўсюднай, што нагадвае ўмовы ваеннага становішча.
Праваабарончая арганізацыя Hengaw, якая базуецца ў Нарвегіі, паведаміла, што з 11 студзеня ў Іране не было зафіксавана ніводнай буйной дэманстрацыі. У многіх гарадах назіраецца моцная мілітарызацыя, тысячы людзей затрыманыя, частка ўніверсітэтаў закрытая.
Паводле ацэнак ізраільскага Міністэрства абароны, на якія спасылаецца The New York Times, пратэсты рэзка пайшлі на спад пасля таго, як сілавыя структуры пачалі шырока выкарыстоўваць баявыя патроны і адключылі інтэрнэт.
Апытаныя Reuters жыхары Тэгерана пацвердзілі, што вуліцы ўжо некалькі дзён застаюцца адносна спакойнымі. Аднак па меры частковага аднаўлення доступу да інтэрнэту з’яўляюцца новыя сведчанні гвалту. Адна з жыхарак сталіцы паведаміла, што яе 15‑гадовую дачку забілі іранскія сілавікі пасля ўдзелу ў дэманстрацыі. Таксама ў сеціве распаўсюджваецца відэа з судова-медыцынскага цэнтра ў Тэгеране, пацверджанае Reuters, на якім бачныя дзясяткі целаў.
На гэтым фоне прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які раней пагражаў умяшаннем у выпадку масавых забойстваў пратэстоўцаў, заявіў, што іранскія ўлады нібыта адмянілі запланаваныя пакаранні смерцю больш як 800 чалавек, а таму ён пакуль адмовіўся ад удараў па Іране. Афіцыйны Тэгеран такіх планаў не пацвярджаў і словы Трампа не каментаваў. Адзін з жыхароў сталіцы сказаў NYT, што пасля задушэння пратэстаў у грамадстве пануюць расчараванне і страта ілюзій.
Даныя пра колькасць загінулых істотна адрозніваюцца. Амерыканская праваабарончая арганізацыя HRANA паведамляе пра як мінімум 2677 ахвяр, большасць з якіх — пратэстоўцы. Іранскі чыноўнік раней назваў лічбу каля 2000 загінулых з абодвух бакоў. Пры гэтым, паводле крыніц CBS News, рэальная колькасць ахвяр можа быць значна большай і дасягаць 20 тысяч чалавек.
Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране
Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў
Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму
Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?
Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?
Каментары
іранскае палітбюро мулаў без шансаў як імерыя Раманавых ў 20с., ці Бальшавіцкая імерыя ў 80х. Не не сёння так заўтра знясуць іх галодныя і незадаволеныя. Сітуацыя там жахлівая, Трамп ведае справу Р. Рэйгана добра, сёння уралс $ 30 згодна Bloomberg. узкі і іранскі мір нафты да газа капут. В.. Іран, Дзед вова наступны