Свет

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

Адзін з кіраўнікоў «Рускага добраахвотніцкага корпуса» (РДК) Дзяніс Капусцін даў першае публічнае інтэрв’ю пасля свайго «ўваскрашэння» ў рамках спецаперацыі ўкраінскага Галоўнага ўпраўлення разведкі, падчас якога была адмыслова распаўсюджана дэзынфармацыя пра нібыта ягоную смерць.

Дзяніс Капусцін. Скрыншот з відэа

Дзяніс Капусцін у інтэрв'ю з іроніяй адзначыў, што яму цяпер 33 гады — «як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». 

Паводле слоў Капусціна, аперацыя па інсцэніроўцы гібелі рыхтавалася некалькі месяцаў і пра яе ведалі толькі чатыры—пяць чалавек. Ён прызнаўся, што свядома дазволіў свету паверыць у сваю смерць, разумеючы, што стаўкі былі надзвычай высокія.

«Ты нікому не кажы: я хутка загіну, але не па-сапраўднаму, бо потым уваскрэсну», — з іроніяй пераказаў ён свае тагачасныя думкі.

Пакуль інфармацыя пра яго «смерць» заставалася ў сіле, Капусцін паспеў прачытаць дзясяткі некралогаў, напісаных сябрамі, паплечнікамі і нават ворагамі. Ён прызнаўся, што быў уражаны маштабам рэакцыі: людзі, якія ніколі не бачылі яго асабіста, пісалі, што плакалі, як па члене сям’і. Па ўсім свеце з’яўляліся графіці, плакаты, дроны з надпісамі «За Дзяніса», а ў розных краінах актывісты выходзілі на вуліцы ў яго гонар.

«Я ніколі не імкнуўся да папулярнасці, — сказаў ён, — але раптам зразумеў, наколькі маштабнай аказалася мая фігура для людзей».

Пры гэтым ён адзначыў, што асабліва яго кранула рэакцыя байцоў Расійскага добраахвотніцкага корпуса (РДК) і тых, хто ў дні яго «гібелі» ўзмацніў удары па праціўніку, успрымаючы гэта як акт помсты.

Капусцін падкрэсліў, што ягоная «смерць» адыграла і стратэгічную ролю: пра РДК даведаліся многія людзі, у тым ліку ў Расіі, дзе пошук інфармацыі пра корпус ужо можа пацягнуць юрыдычныя наступствы.

«Інфармацыйная накрыўка зачыняецца, і людзі баяцца нават гугліць, хто мы такія», — адзначыў ён.

Асобна ён папрасіў прабачэння ў сяброў і знаёмых, якім давялося перажыць сапраўдную горыч страты. Ён расказаў, як незадоўга да «гібелі» раздаваў аўтографы, фатаграфаваўся з прыхільнікамі і разумеў, што для многіх гэты вечар стане апошнім успамінам пра яго «ўжывую».

Капусцін таксама пацвердзіў, што ягоная служба праходзіць у структуры Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны і што аперацыя была выкананая па прамым заданні кіраўніцтва. Ён назваў гэта актам максімальнага даверу і падкрэсліў, што «калі гэта было патрэбна для перамогі Украіны — значыць, так і павінна было быць».

Дзяніс Капусцін нарадзіўся ў Маскве. Калі яму было 17 гадоў, сям'я пераехала ў Кёльн. 

Дзяніс быў фанатам маскоўскага ЦСКА, ультраправым актывістам, займаўся спартовымі адзінаборствамі. Падтрымаў Майдан, з 2017 года жыў ва Украіне.

У 2022 годзе ён заснаваў ва Украіне Рускі добраахвотніцкі корпус. У Расіі завочна прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Раніцай 27 снежня 2025 года РДК паведаміў, што Капусцін загінуў гэтай ноччу на запарожскім кірунку. Прычынай смерці назвалі прылёт беспілотніка падчас выканання баявога задання.

Аднак праз некалькі дзён, 1 студзеня 2026 года, стала вядома, што на самай справе Капусцін жывы, прытым ён сам з’явіўся на відэа з тагачасным кіраўніком ГУР Кірылам Буданавым. Аказалася, што інсцэніроўка ягонага забойства была часткай спецаперацыі ГУР. 

Забойства кіраўніка расійскіх добраахвотнікаў, якія ваююць супраць рэжыму Пуціна, як паведамлялася, замовілі з Масквы. Выканаўцу паабяцалі за гэта паўмільёна даляраў. Больш таго, гэтыя грошы былі нават перададзеныя, і іх паабяцалі перадаць на патрэбы абароны Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пачалі прадаваць новы электрычны седан за $17 тысяч5

Дзяўчына паехала з Мінска да Тбілісі на аўто і пабачыла, што робіцца з бензінам у Расіі. «Запраўкі альбо зачыненыя наогул, альбо пустыя»5

Уролаг назваў сімптомы, пры якіх мужчынам і жанчынам трэба абавязкова ісці да доктара

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню29

Пара з Мінска зарабіла на чарніцах 700 рублёў за пяць дзён2

Рэшткі «Вагнера» на чале з сынам Прыгожына стварылі наркаімперыю ў ЦАР5

Беларускі крымінальнік запісаўся на фронт, каб яго не выгналі з Расіі. Але ўрэшце сеў за забойства на 11 гадоў

Дамы «Мінск-Свет» зноў заліло: вада струменямі падала са столі, выбіла лямпы6

Хакеры злілі перапіскі Ксеніі Сабчак — пра цэнзуру і пераезд напачатку вайны. Ёсць і размовы з Ермаком7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць