Культура55

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА

Выглядае, што калядаванне штогод дадае сабе ачкі папулярнасці. У гэтым годзе, здаецца, хоць адна брыгада з Коз, Мядзведзяў, Ліс і Ваўкоў, але мела месца ў кожным горадзе Беларусі. Сабралі шэраг прыкладаў таго, як калядавалі беларусы на стары Новы год.

Калядоўшчыкі ў Ружанах. Скрыншот: тыкток

Адказна святкаваў Каляды беларускамоўны гурт Kas.band. З песнямі і ў нацыянальных касцюмах удзельнікі групы прайшліся па вуліцах свайго раёна, завітваючы ў розныя дамы, што рабілася прыемнай неспадзяванкай для іх жыхароў.

@kas.band Все наши песни можно слушать бесплатно в нашем телеграмм канале ссылка в описании профиля #беларусь #каляды #беларускамоўныцікток #минск #мова ♬ оригинальный звук - KaS

«У Ружанах і Пружанах Каляда ідзе», — гарэзна спявалі калядоўшчыкі з гэтага рэгіёна. Была ў іх кампаніі і Каза, і нават Святар, які сабраў у каментарах найбольш пазітыўных рэакцый.

Відэа ж калядоўшчыкаў паглядзела больш за 200 тысяч чалавек. Многія адзначалі, што беларусы сваімі танцамі і спевамі выдатна паднялі настрой.

@sl_alex_sl Щедруха в Пружанах. #Пружаны #щедруха #старыйновыйгод #2026 #калядки @Анна Немченко ♬ оригинальный звук - Solid ART

У Мінску калядоўшчыкі адзначаліся крэатыўнасцю: так, на гэтым відэа Зайчыха паказвае, як сваімі рукамі стварала прыгожую, яркую зорку — з кардону і лямпы.

@iamlemniskate

заўсёды кажу “мы нешта робім” а хто мы…. я тут адна!!

♬ оригинальный звук - К к

Тыя, хто не знайшоў сабе кампанію, не пасавалі: так, хлопчык у Жлобіне ў касцюме Лася пайшоў па кватэрах самастойна. Ды не з пустымі рукамі, а з рэпертуарам тэматычных песень.

Каментатары ў захапленні ад голасу хлопчыка, якога, як высветлілася, клічуць Багдан Семенчукоў, і ён прафесійна займаецца вакалам.

@anzhelkabelka_99 Старый Новый год ❤️ #зима2026 #январь #колядки #жлобин #беларусь ♬ оригинальный звук - ♡♡

«Я думала, ужо ніхто не ходзіць з песнямі па дамах, у маім дзяцінстве хадзілі, шкада, традыцыі сыходзяць», — заўважыла адна з каментатарак. На што з ёй не пагадзіліся. І ў адказ даслалі ажно некалькі калядных інсцэніровак з Казой, якія ладзілі ў пад’ездах Віцебскай вобласці і дарослыя, і дзеці.

«Хай ваша шчодрая хата будзе заўсёды багата!» — пажадалі на развітанне калядоўшчыкі, напрацаваўшы на каўбасу для Козачкі.

@galina_malu Калядки 2026))Шчодры вечар,добры вечар!))#каляда #врекомендации ♬ оригинальный звук - galina_ivanovna

З найбольшым размахам жа калядавалі раённыя цэнтры культуры. У Бялынічах нават санкі былі.

@belinichi_rck Калядкі-звычай, які звязаны са святкаваннем Раства Хрыстова. Хоць сваімі каранямі ён сыходзіць у далёкае паганскае мінулае. Каляды сімвалізавалі пачатак як новага сонечнага, так і Новага сельскагаспадарчага года. Святкавалі іх з 25 снежня па 6 студзеня. З гадамі час калядавання некалькі змяніўся. І зараз многія праваслаўныя беларусы адзначаюць Каляды з 6 па 19 студзеня – з пярэдадня Раства да Вадохрышча. Прыемна, што традыцыі і абрады, звязаныя з калядаваннем, вяртаюцца. І шчадраванне (так часта называюць рытуал абыходу дамоў з выкананнем песень-пажаданняў) з радасцю займаюцца і моладзь, і дзеці, і дарослыя. Прычым не толькі ў рэгіёнах, але і ў буйных гарадах.#белыничи #рцк #рекомендации #колядки ♬ Колядка - Женя Винд

А вось так калядавалі маленькія беларусы і беларускі ў вёсцы Вяззе, што ў Асіповіцкім раёне.

@i.i23101 Вязье#коляды#каляды#шчадроўкі#калядоўшчыкі#осиповичи ♬ оригинальный звук - Вяззеу́скi кiрмаш

А такой запомніцца Каляда бабруйчанам — з дрэсіраваным Мішкам, Казой і Конікам.

@bobruisk_360 Посмотрите, как колядовали в Бобруйске! Заряженная праздничным настроением компания ходила в гости к бобруйчанам с песнями, танцами, хорошим настроением и теплыми эмоциями. ℹ️ #Колядки — это традиционные обрядовые песни, которые исполняют в период рождественских праздников. Их поют, обходя дома с пожеланиями здоровья, достатка и благополучия хозяевам. ☀️ Свое происхождение колядки берут еще из дохристианских времен. Изначально они были связаны с празднованием зимнего солнцестояния и культом солнца. Позже, с приходом христианства, традиция сохранилась и получила новое содержание, связанное с Рождеством. Колядующих обычно сопровождают ряженые, маски, символические образы и шутливые сценки. В ответ хозяева одаривают гостей угощениями или мелкими подарками. Сегодня колядки считаются частью народного культурного наследия и живой традицией, которую стараются сохранять и передавать дальше. ✍️ Пишите в комментарии, когда крайний раз вы колядовали Видео Insт: @skritskie__event #белорусскийтикток ♬ оригинальный звук - Новости Бобруйска, страны,мира

Часцей вобразы беларусаў-калядоўшчыкаў былі досыць традыцыйнымі, але некаторыя вылучыліся. Так, на Калядах у Гомелі на вуліцах горада можна было заўважыць Шрэка і Чартоўку.

@sofin774 И тут щедрики перешли на новый уровень… #колядки#Гомель#юмор#рекомендации#Беларусь @Kari_afro.braid ♬ Бандиты 90х kojjjen - Pomapuo

Калядавалі і беларусы замежжа. Так, на польскае Падляшша для гэтага выправіліся цэлыя групы людзей, адна з іх уключала ў сябе прадстаўнікоў мужчынскага хору «Касары».

Каментары5

  • Ilon
    18.01.2026
    И только падляшские беларусы пишут свои видео по беларуски. За гэта им дзякуй!
  • За что и были задержаны
    18.01.2026
    Знали на что шли
  • Ts
    19.01.2026
    іменна, тут такія добрыя відэа, а вы займаецеся абы чым.

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў4

Як у Амерыцы. У Бабруйску гандлёвы цэнтр адчынялі з помпай, пераразаннем чырвонай стужкі і штурмам дзвярэй7

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне14

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць