Грамадства33

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы

Кампаніі сенатара Дзмітрыя Баскава і яго дзелавых партнёраў актыўна займаюцца жыллёвым будаўніцтвам у Мінску і яго ваколіцах. У найбліжэйшы час яны плануюць завяршыць некалькі буйных праектаў, а ў наступныя гады — узвесці загарадны пасёлак недалёка ад сталіцы, даведалася група расследавальнікаў «Бюро».

Дзмітрый Баскаў. Фота: hockey.by

У лістападзе кампанія «БМУ-87» павінна скончыць будаўніцтва жылога комплексу «Гранд Крыстал» у мікрараёне Лебядзіны. Гэта дом з трох секцый рознай паверхавасці. Баскаву належыць кантрольны пакет — 55 % доляў, астатняе падзелена паміж яго партнёрамі Генадзем Нарадоўскім і Дзянісам Сташкевічам.

Акрамя Лебядзінага, гэтыя бізнэсмены працуюць і ў іншым раёне Мінска — Грушаўцы. Кампанія «ГрандХаузІнжынірынг» завяршае там будаўніцтва жылога комплексу «Квартал на Грушаўцы». Зямельны ўчастак пад шэсць дамоў і два паркінгі быў набыты яшчэ ў 2019 годзе на аўкцыёне. Большасць дамоў ужо пабудавана, здачу ў эксплуатацыю плануюць у найбліжэйшы час. У гэтай кампаніі Баскаў мае меншую долю — 13 %, а асноўнымі ўладальнікамі з’яўляюцца Нарадоўскі і Сташкевіч.

Яшчэ адзін комплекс у Грушаўцы — «Гранд Авеню» — узводзіць кампанія «Датч Стар». Раней Баскаў таксама меў там долю, але цяпер фірма цалкам належыць яго партнёрам. Чатыры дамы плануюць здаць у гэтым годзе.

Акрамя гарадскіх праектаў, бізнэс-група будуе загарадны пасёлак «Гранд Віладж» каля вёскі Тарасава пад Мінскам. Праект уключае 13 дамоў, а рэалізуе яго кампанія «Рэторсія Трэйд», дзе Баскаў валодае паловай доляў. Завяршэнне будаўніцтва запланавана на 2027 год.

Эксперты адзначаюць, што ў апошнія гады зямлю пад жыллё ў Мінску амаль не выстаўляюць на адкрытыя аўкцыёны. Большасць участкаў перадаецца забудоўшчыкам пад канкрэтныя інвестыцыйныя праекты, што сведчыць пра неабходнасць узгаднення такіх рашэнняў на самым высокім узроўні. На думку спецыялістаў, у будучыні на рынку застануцца толькі тыя кампаніі, якія маюць доступ да вышэйшага кіраўніцтва краіны.

Дзмітрый Баскаў мае такія сувязі: ён шмат гадоў быў звязаны з хакеем, гуляў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі, трэніраваў яго сына Мікалая, узначальваў Федэрацыю хакея Беларусі, а з 2021 года з’яўляецца членам Савета Рэспублікі, куды яго прызначыў Лукашэнка.

Партнёры Баскава таксама ўдзельнічалі ў будаўніцтве значных дзяржаўных аб’ектаў — ад штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта да прамысловых прадпрыемстваў і спартыўных збудаванняў.

Каментары3

  • Лявон
    30.01.2026
    Помню его слова,если хочешь по настоящему чего то достичь в жизни,надо идти по самому краю!
  • Ясь
    30.01.2026
    Ходит он по краю...родному
  • Indrid Cold
    31.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць