Вайна

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

У сваім вячэрнім выступленні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што абяцанне Пуціна не рабіць гэтымі днямі ўдараў па аб'ектах энергетыкі сапраўды амаль выконваецца. Але гэта не азначае, што ўдараў увогуле няма.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images

«Пачаўся гэты дзень з дакладаў з рэгіёнаў: ва ўсіх нашых абласцях з ночы на пятніцу сапраўды не было ўдараў па аб’ектах энергетыкі. Амаль не было. Акрамя Данецкай вобласці, дзе быў адзін удар па газавай інфраструктуры, удар авіябомбай.

Таксама зараз бачым пераарыентацыю Расіі на ўдары па лагістыцы, па вузлавых станцыях. У прыватнасці, быў удар па адным з вагонаў Украінскай чыгункі, спецыяльны вагон-электрастанцыя, — раніцай гэта адбылося на Дняпроўшчыне. Важна, што нашы чыгуначнікі працуюць і забяспечваюць спалучэнне ва ўсіх рэгіёнах.

Увесь дзень працягваліся і звычайныя атакі дронамі, авіябомбамі. На Харкаўшчыне быў удар балістыкай па складах амерыканскай кампаніі «Філіп Морыс». Быў значны пажар. Былі ўдары па Нікапалі, па Херсоне, прымежных раёнах Харкаўскай, Сумскай і Чарнігаўскай абласцей», — пералічыў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што стаўленне Украіны да гэтага люстраное:

«Амерыканскі бок казаў пра ўстрыманне ад удараў па энергетыцы на працягу тыдня, і ў ноч на сёння адлік пачаўся. Залежыць ад партнёраў, вядома, — ад Злучаных Штатаў, — як усё гэта пройдзе. Украіна гатова люстрана ўстрымацца ад удараў, і сёння мы не наносілі ўдараў па расійскіх энергааб’ектах».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць