Грамадства1313

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі

Размова пра аўтобус, што адправіўся з Мінска ўчора а 22:00. Пасля праверкі аўтобус у Літву не пусцілі, паведаміў тэлеграм-канал Infotrabns Media Belarus.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Intercars

Пасажыры правялі на мяжы каля 3,5 гадзіны. Пазней за дадатковую плату іх пагадзіўся давезці да Вільні кіроўца іншага аўтобуса. У аэрапорт прыбылі прыкладна а 5‑й раніцы.

Нагадаем, што ўчора раніцай, 5 мая, у пункце пропуску «Меднікі» завярнулі рэйсавы аўтобус, які накіроўваўся з Мінска ў Коўна адпраўленнем з аўтавакзала «Цэнтральны» а 04:00.

— Аўтобус не прапусцілі праз мяжу літоўскія мытнікі. Нам сказалі, што не паедзем далей праз паліва, больш нічога не тлумачылі. Прыйшлося выклікаць таксі да Вільні з найбліжэйшай запраўкі з боку Літвы. Ці прапусцілі аўтобус пасля, паняцця не маю: трэба было спяшацца на самалёт, — расказваў адзін з пасажыраў.

У пачатку мая ў Літве ўступілі ў сілу папраўкі да Закона «Аб абмежавальных мерах у сувязі з вайсковай агрэсіяй супраць Украіны». Яны працягнулі дзейныя санкцыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі і ўвялі новыя.

Адно з новаўвядзенняў закранула паліва. Цяпер увозіць з Беларусі ці Расіі паліва ў стандартных баках транспартных сродкаў забаронена, калі яго аб’ём перавышае 200 літраў. Абмежаванне будзе дзейнічаць да 31 снежня 2027 года.

Як паведамляла мытня Літвы, пры выяўленні перавышэння нормы 200 літраў транспартны сродак не будзе дапушчаны на тэрыторыю Літвы і Еўрасаюза і будзе развернуты назад у краіну выезду.

У выпадку нязгоды кіроўцы з такім рашэннем да яго могуць быць ужыты санкцыі, уключаючы магчымы арышт транспартнага сродку.

Каментары13

  • 453543
    06.05.2026
    Indrid Cold, Якая шчэ кантрабанда? Аутобусу трэба заехаць у Лiтву i выехаць у Беларусь, не запрауляючыся у Лiтве, бо гэта дорага. Ну, i хто у тым аутобусе пацярпеу? Ябацькi? Не, звычайныя беларусы.
    Вось таму, калi у нас засталося хоць трошкi розума, трэба катэгарычна змагацца з тым, каб нас не аб'яулялi суагрэсарам масковii. Мы акупаваная тэрыторыя, аналаг Бельгii часоу другой сусветнай вайны, з тэрыторыi якой абстрэльвалi ракетамi ФАУ 1,2 горад Лондан.
  • Жвір
    06.05.2026
    Indrid Cold, яшчэ раз табе, разумнаму, тлумачу, што гэта не кантрабанда, кіроўца нічога не хаваў ад мытні, падаў сапраўдныя зьвесткі пра колькасьць паліва ў баку. У такіх выпадках залішак падлягае "растаможцы", сплочваецца адпаведная пошліна, якая й прыбірае розьніцу ў коштах. Гэткая практыка, што бароніць уласны рынак, існуе па ўсім сьвеце. Тут жа маем адмыслова створаныя ліетувісамі ўмовы дзеля прыніжэньня й зьдзеку, праз непажаданасьць пасажырапатоку з Беларусі ў прынцыпе.
  • Так
    06.05.2026
    Мне здаецца, што да ўсіх даўно павінна было дайсці, што літоўцы змагаюцца менавіта з беларусамі, а не з уладамі РБ. Дрэнна толькі, што ўлады не прымаюць ніякіх захадаў у адказ. Дазваляюць таннае паліва вывозіць, ездзіць з літоўскай рэгістрацыяй па Беларусі ды яшчэ і імпартуюць адтуль усялякае лайно, якога свайго хапае.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»49

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча84

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства103

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове2

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»49

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць