Свет1212

Калінінградзец зажыва спаліў сябе ў знак пратэсту супраць вайны, але ўлады не дазволілі нікому пра гэта даведацца

У Калінінградзе ў трэцюю гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 37‑гадовы праграміст Аляксандр Окунеў учыніў самаспаленне ў знак пратэсту супраць вайны. І ніхто не даведаўся пра гэта, пішуць «Важные истории».

Першая згадка пра гэты выпадак з’явілася ў адкрытым дакладзе эстонскай знешняй разведкі без удакладнення імя загінулага.

«У трэцюю гадавіну поўнамаштабнай агрэсіўнай вайны Расіі, а пятай гадзіне раніцы 24 лютага 2025 года, мужчына 1988 года нараджэння напісаў на снезе каля помніка расійскаму салдату ў Калінінградзе «Не вайне» і падпаліў сябе ў знак пратэсту», — гаварылася ў дакуменце.

Як стала вядома з даведкі пра вынікі дзяжурства следчых, абгарэлы труп Окунева знайшоў мінак каля 06:40 раніцы ля помніка 1200 гвардзейцам, дзе месціцца Вечны агонь.

Побач з целам на снезе балончыкам з фарбай было напісана «Не вайне».

Пра тое, што адбылося, далажылі кіраўніку гарадской адміністрацыі Алене Дзятлавай, якая неадкладна ўзяла справу пад свой кантроль. Ёй дапамагалі Яўген Маслаў, кіраўнік мясцовай службы аховы аб’ектаў культурнай спадчыны, і Андрэй Ермак, міністр культуры і турызму Калінінградскай вобласці.

Апошні асабліва хваляваўся, што самаспаленне адбылося каля помніка Вялікай Айчыннай — занадта сімвалічна.

Чыноўнікі вырашылі схаваць здарэнне. Ужо да 09:15 сляды самаспалення прыбралі, а ўлады горада адрапартавалі начальству, што ніхто нічога не бачыў. У выніку інфармацыя сапраўды не з’явілася ні ў адным са СМІ і не згадвалася ў сацсетках. Родныя Окунева пра самаспаленне таксама не расказвалі.

Аляксандр Окунеў і яго сям'я. Калаж: «Важныя гісторыі». Фота: сацсеткі

Члены сям’і распавялі пра нейкія «экспертызы» ў межах расследавання, якія ўстанавілі — «ніякага ўплыву звонку не было».

Родных дапыталі ў Следчым камітэце; паліцыя прыходзіла да былых калег Окунева па «характарыстыку», але пайшла ні з чым: «Сказалі, працаваў добра, ні з кім не камунікаваў. Як яшчэ ахарактарызаваць?»

Блізкі Окунева пераказаў «Важным историям» змест яго перадсмяротнай запіскі:

«Напісаў, што ёсць іншы шлях.

У яго свеце, відаць, павінен быў быць мір ва ўсім свеце. Ён не захацеў больш жыць у такім свеце, таму прыняў такое рашэнне».

Падрабязней можна пачытаць тут.

Каментары12

  • Стыдно и больно
    06.05.2026
    Имя этого человека не упомянет ни Юлия Начальная, ни ещё кто-нибудь из хороших русских. Они будут продолжать говорить, как тяжело русскому народу и что воюет только Путин.
  • ясно
    06.05.2026
    "ни с кем не общался" .. Ну тут и без цитат ясно, что клиент психиатрии...
  • ясно
    06.05.2026
    понятно, Означает ли это, что психически больные люди причислены вами к "нормальным" ? Вы себя тоже к нормальным относите ? Когда ждать акт вашего самосожжения ?

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?10

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Стаў вядомы графік вялікіх выхадных у наступным годзе1

Цэны на паліва зноў падрастуць на капейку1

Пяскоў пракаментаваў інфармацыю пра чуму ў Іркуцкай вобласці8

Улады Францыі закрываюць сотні школ з-за пратэстаў, што не спыняюцца13

«У консульстве паведамілі, што знойдзены патанулы мужчына». З сярэдзіны верасня ў Італіі шукаюць 33‑гадовага беларуса1

У Гомельскай вобласці арыштавалі гной1

Мінпрыроды хоча, каб раённыя чыноўнікі не забаранялі купацца ў вадаёмах без тлумачэння

На беразе Мінскага мора зносяць Riviera Country Club5

Пасля расійскіх удараў ва Украіне амаль не засталося лакаматываў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?10

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць