Свет

Ізраіль зноў нанёс удар па Ліване праз амаль месяц перапынку

Ізраіль нанёс удар па Бейруце, сталіцы Лівана, упершыню за амаль месяц пасля ўстанаўлення перамір’я, паведамляе выданне The Times of Israel.

Фота: AP Photo/Bilal Hussein

Па словах прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і міністра абароны Ісраэля Каца, цэллю для ўдару быў камандзір падраздзялення «Радван», якое ўваходзіць у групоўку «Хезбала». Ізраіль сцвярджае, што гэтае падраздзяленне адказнае за абстрэлы ізраільскіх населеных пунктаў і атакі на вайскоўцаў.

Афіцыйна Армія абароны Ізраіля гэты ўдар не каментавала.

Раней, у канцы красавіка, Нетаньяху аддаў загад нанесці моцны ўдар па аб’ектах «Хезбалы», тлумачачы гэта парушэннем перамір’я з яе боку. Як сцвярджае ізраільскі бок, групоўка запускала ракеты і дроны па поўначы Ізраіля і па вайсковых пазіцыях у паўднёвым Ліване.

Папярэдні ўдар па Бейруце адбыўся 8 красавіка, а ўжо 16 красавіка бакі дамовіліся пра спыненне агню. Аднак пасля гэтага Ліван заяўляў, што Ізраіль сам парушае дамоўленасці.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней абяцаў, што Ізраіль больш не будзе наносіць удары па Ліване.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць