Свет88

Неацэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

7 хвілін спатрэбілася злачынцам, каб абрабаваць Луўр — Le Parisien дае новыя падрабязнасці надзвычайнай крымінальнай падзеі. 

 Аўтавышка, якой карысталіся злодзеі. Фота: AP Photo / Alexander Turnbull

7 хвілін спатрэбілася злачынцам, каб абрабаваць Луўр, паведамляе Le Parisien, спасылаючыся на словы міністра ўнутраных спраў Ларана Нуньеса. 

Паводле выдання, рабаўнікі выкарыстоўвалі аўтавышку і выразалі вокны балгаркай. Яны праніклі ў галерэю Апалона праз будынак, дзе праходзілі будаўнічыя работы.

Міністарка культуры Рашыда Даці, каментуючы здарэнне, сказала пра аперацыю, праведзеную «прафесіяналамі» за «чатыры хвіліны». Паводле яе слоў, іх здабыча «абсалютна бясцэнная».

Папярэдне, злачынцы скралі дзевяць прадметаў з калекцыі ювелірных вырабаў Напалеона. Сярод іншага скрадзены каралі, брошка і дыядэма з імператарскай калекцыі. Паводле выдання, «Рэгент», найбуйнейшы і самы каштоўны брыльянт у калекцыі вагой больш за 140 каратаў, не быў скрадзены. «Рэгент» з'яўляецца адным з цэнтральных экспанатаў галерэі Апалона, якая і была абрабаваная.

Зламаная карона імператрыцы Яўгеніі, вырабленая спецыяльна для жонкі Напалеона III, была знойдзена пашкоджанай на вуліцы непадалёк ад музея.

Мэр Цэнтральнага раёна Парыжа Арыэль Вейль заявіў, што быў уражаны злачынствам. «Відавочна, што мы знаходзімся ў «Арсене Люпэне». Да гэтага часу гэта быў сцэнар фільма. Цяжка ўявіць, што так лёгка абрабаваць Луўр», — сказаў ён.

«Нечаканае закрыццё гэтага месца стварае сур'ёзную праблему для грамадскага парадку», — дадаў ён.

Суразмоўцы выдання наракаюць, што МУС Францыі не пачуў папярэджанні супрацоўнікаў Луўра наконт недастатковай бяспекі. 16 чэрвеня музей зачыняўся на некалькі гадзін з-за страйку супрацоўнікаў, якія папярэджвалі пра недахоп персаналу для забеспячэння бяспекі.

Набярэжная каля музея перакрытая для руху і ачэплена праваахоўнымі органамі. Сам музей зачынены для наведвальнікаў. «Музей сёння будзе зачынены па выключных прычынах», — напісана ў акаўнце Луўра. 

Злачынцаў шукаюць. 

Як выглядае галерэя Апалона, якую абрабавалі ў Луўры ВІДЭА

Каментары8

  • Alex
    19.10.2025
    Ха! Нейкiя сем хвілінаў. Трыццаць гадоў паспрабуй рабаваць. Во дзе вышэйшы пiлатаж.
  • Нік
    19.10.2025
    Патрабна аналагічная каманда ў крамлёўскія палацы, каб вярнуць назад крыж Полацкай
  • Якуб
    19.10.2025
    На тг канале Неўзорава быў відосік з Парыжа дзе злодзеі крадуць матоцык. Балгаркай, сярод белага дня распілоўвае грубы ланцуг і падчэпліваюць другім матоцыкам і паехалі. Здзівіла таўшчыня ланцуга, і як хутка і легка яго разпілаваць. І як можна схавацца. Дзе камеры? І другое, займаюцца гэтым не белыя французы. Давайце, заходнія палітыкі, больш мігрантаў, пасобій, гуманізму і талерантнасці. У Ірландыі зарэзалі украінца і цішыня. А які енк быў бы каб наадварот?

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць