На незвычайны плот у адным з дачных кааператываў у ваколіцах Гродна звярнулі ўвагу чытачы Newgrodno.by.

З першага погляду ён выдзяляецца хіба што незвычайным малюнкам. На частцы плота намаляваны сіметрычны ўзор з нейкіх кветак, яшчэ частка адведзена пад партрэты герояў папулярнага мульціка «Кацяня па імені Гаў».
Але ўся сутнасць раскрываецца, калі падыходзіш бліжэй. Бо матэрыялам для стварэння малюнкаў і ўвогуле плота паслужылі пластыкавыя накрыўкі!

«Баюся ўявіць, колькі карпатлівай працы гэта запатрабавала. Праз кожную накрыўку прапушчаны ці то дрот, ці то нітка. Усе яны падабраныя па колеры такім чынам, каб фарміраваць узор», — распавядае Сяргей.
Сяргей прызнаецца, што кожны элемент не пералічваў, але паводле яго разлікаў, на стварэнне такога панно пайшло не менш за 40 тысяч накрывак.



Каментары