Грамадства

Кампанія блогера Улада Бумагі выплаціць кампенсацыю пастаўшчыку дадаткаў для чыпсаў

Кампанія беларускага блогера Улада Бумагі (Улад А4) «Бумажная бумага», якая займаецца вытворчасцю чыпсаў, павінна выплаціць паводле міравога пагаднення крыху больш за 42 тысячы еўра вытворцу харчовых інгрэдыентаў «Сімрайз Рогава». Пра гэта піша РІА Навіны са спасылкай на судовыя дакументы.

Арбітражны суд Масквы зацвердзіў міравое пагадненне ў справе па іску ТАА «Сімрайз Рогава» да ТАА «Бумажная бумага» аб спагнанні каля 47 тыс. еўра страт.

Па словах адваката Наталлі Пыннікавай, якая прадстаўляе пазоўшчыка, вырабленыя «Сімрайзам» па замове кампаніі блогера харчовыя дабаўкі для чыпсаў на такую суму адказчык адмовіўся забраць і аплаціць. Яна таксама ўдакладніла, што ў міравым пагадненні пазоўшчык пагадзіўся даць адказчыку зніжку 10 %. У выніку доўг «Бумажная бумага» будзе пагашацца чатырма роўнымі плацяжамі з лістапада 2025‑га па май 2026 года.

У ТАА «Бумажная бумага» 45 % належыць блогеру праз кіпрскую A4Group Limited, астатнія долі пароўну падзелены паміж Віталіусам Паўлюсам і Аляксеем Клачковым — па 27,5 %. Кампанія вырабляе бульбяныя чыпсы пад брэндам Lava-Lava.

Раней стала вядома, што расійскі бізнэс беларускага блогера Улада Бумагі па вытворчасці снекаў закончыў мінулы год з вялізнымі стратамі. Прычынай называлі непрадуманыя выдаткі на прасоўванне. «Бумажная бумага» збіраецца звярнуцца ў суд з мэтай прызнання сябе банкрутам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць