Меркаванні134134

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай

«Мы можам, скажам, увесці ў нашу беларускую рускую мову прынцып «як чуецца, так і пішацца», і гэта мова пачне паціху збліжацца спачатку з трасянкай, а потым і з больш-менш нармаванай беларускай мовай».

Уладзімір Мацкевіч. Фота: фэйсбук Уладзіміра Мацкевіча

У праграме «Беларуская нацыянальная ідэя» на Еўрарадыё яе аўтар Зміцер Лукашук пацікавіўся ў філосафа, метадолага, былога палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, як у сучасных умовах беларусам будаваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. У адказ той прапанаваў неардынарны падыход да моўнага пытання.

Філосаф заўважыў, што для яго ключавым з'яўляецца наступнае пытанне, ці можна надаць большай моцы, энергетыкі і матывацыі таму, каб людзі набывалі ідэнтычнасць менавіта ў выглядзе захаванай спадчыны і абапіраліся на гэту спадчыну.

Ён адзначыў, што сённяшнія працэсы нацыяфармавання могуць павесці нас у той бок, у які калісьці пайшлі шатландцы, валійцы, ірландцы ў Вялікабрытаніі, якія «перайшлі ўсе на англійскую мову ці на варыянт англійскай мовы, як у Шатландыі, напрыклад, і захавалі сваю ідэнтычнасць».

«Шатландцы застаюцца шатландцамі, размаўляючы на англійскай мове. Валоны застаюцца валонамі, франкафонамі», — даводзіў Мацкевіч.

Філосаф звярнуў увагу на тое, што ідэнтычнасць можа быць «набытай» — свядома ці несвядома абранай.

«Шмат хто абірае яе несвядома, паддаўшыся модзе, уплыву. Вось зараз я бачу вялікую зацікаўленасць да беларускай мовы, і шмат хто пераходзіць на гэтую мову, таму што сярод эміграцыі, як я ўжо ўбачыў, гэта становіцца модным. Таксама як модным было пераходзіць на беларускую мову ў 90‑я гады, калі беларуская мова захоўвалася ў інтэлектуальных асяродках, але па-ранейшаму яе ўжыванне змяншалася ў вёсках, там, дзе мова павінна была жыць», — падзяліўся ён назіраннямі і адзначыў:

«Мы павінны думаць, як надаць моцы станоўчым тэндэнцыям і прыпыніць адмоўныя тэндэнцыі».

На думку філосафа, дзейнічаць трэба «без фанатызму і без наіўнага рамантызму», а «рэалістычна ацэньваць і разумець, у якім стане гэта сёння знаходзіцца, і працаваць на гэта».

У якасці аднаго з варыянтаў для абмеркавання ён прапанаваў ідэю стварэння «беларускай рускай мовы», спасылаючыся на тое, што нядаўна пра яе існаванне гаварыў культуролаг Максім Жбанкоў.

«Паколькі гэта дзяржаўная мова, мы маем над ёю суверэнітэт, мы можам яе рабіць такой, як хочам, не ўзіраючыся на пастановы расійскай Акадэміі навук ці расійскіх лінгвістаў і філолагаў. Мы можам, скажам, увесці ў нашу беларускую рускую мову прынцып «як чуецца, так і пішацца», і гэта мова пачне паціху збліжацца спачатку з трасянкай, а потым і з больш-менш нармаванай беларускай мовай», — сфармуляваў сваю прапанову Уладзімір Мацкевіч.

Каментары134

  • ((((((((((
    17.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • маскавіты штучна створаны народзец
    17.10.2025
    Наша мова беларуская. Маскавіцкая гаворка нам непатрэбная.
  • Віцяблянін
    17.10.2025
    Наша мова беларуская. Хоча гаварыць па-расейску — няхай ідзе лесам.

Цяпер чытаюць

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку15

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў2

Беларусы сабраліся ў Варшаве пад бел-чырвона-белымі сцягамі2

Упершыню за доўгі час паказалі новага вярхоўнага лідара Ірана Маджтабу Хаменеі1

На мітынг у Вільні палітзняволеная Дзядзюля прыйшла з локшынай у руках, каб аддаць яе Кучынскаму. Але не данесла17

Шрайбман: Ад адных чую, што Мінск стаў пустым і ўсе чакаюць вяртання людзей. А іншая пазіцыя: усё нармальна, з’ехалі — на здароўе9

Святлана Шаціліна патлумачыла, чаму пакінула пасаду кіраўніцы Місіі дэмсіл Беларусі ва Украіне7

«ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Хто і як сцёр «Пагоню» з англамоўнай Вікіпедыі56

Паездка на самакаце абышлася мінчанцы ў 16 тысяч даляраў — столькі давядзецца патраціць на зубы1

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку15

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць