67‑гадовая жанчына вырашыла зрабіць рамонт у ванным пакоі. Майстры для замены пліткі часова дэмантавалі чыгунную ванну і выставілі яе на лесвічную пляцоўку.

Пакінутую без нагляду ў пад'ездзе чужую ванну заўважыў 43‑гадовы сусед пенсіянеркі, які вырашыў на гэтым зарабіць.
Ён запрасіў таварыша, і разам яны вынеслі 100‑кілаграмовую рэч коштам больш за 1000 рублёў у пункт прыёму металалому, паведамляе гродзенская міліцыя.
Увечары пацярпелая заўважыла знікненне ванны і звярнулася па дапамогу ў міліцыю. Супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Гродна ўстанавілі асобу зламысніка і месца, куды здалі ванну. Яна будзе вернутая ўладальніцы.
Заведзена крымінальная справа.
Каментары