Свет33

У Турцыі забіты ўладальнік тэлеграм-канала «Утро Дагестан»

Прычынай смерці Абакара Абакарава сталі шматлікія нажавыя раненні.

17 кастрычніка ў Стамбуле было знойдзена цела ўладальніка тэлеграм-канала «Утро Дагестан» Абакара Абакарава. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамілі некалькі расійскіх СМІ.

Прычынай смерці сталі шматлікія нажавыя раненні. Прадстаўнік дагестанскай дыяспары ў Турцыі заявіў «Каўказскаму вузлу», што Абакараў раней атрымліваў пагрозы забойствам. Турэцкія ўлады пачалі расследаванне.

Абакар Абакараў — уладальнік канала «Утро Дагестан», які першым размясціў заклікі да масавых беспарадкаў у аэрапорце Махачкалы ў кастрычніку 2023 года, піша «Новая газета Еўропа».

Следства таксама назвала Абакарава адным з трох арганізатараў масавых беспарадкаў у аэрапорце Махачкалы разам з Панамаровым і прапаведнікам Ісраілам Ахмеднабіевым. У ліпені справы ўсіх траіх паступілі ў Вярхоўны суд Дагестана для завочнага разгляду. У Расіі Абакараў быў абвешчаны ў вышук.

***

Беcпарадкі ў аэрапорце Махачкалы адбыліся 29 кастрычніка 2023 года. Перадумовамі сталі чуткі, што распаўсюджваліся праз сацсеткі, аб размяшчэнні ў Дагестане яўрэйскіх бежанцаў, эвакуяваных з Ізраіля пасля ўварвання баевікоў ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года і пачатку актыўных баявых дзеянняў у Ізраілі.

Вечарам 29 кастрычніка натоўп мясцовых жыхароў сабраўся ў аэрапорце, каб выказаць пратэст супраць прыезду яўрэяў, што прыбылі ў Махачкалу на рэгулярным рэйсе Red Wings WZ 4728 з Тэль-Авіва. Пратэстоўцы змаглі захапіць аэрапорт, выйсці на лётнае поле і акружыць аўтобус з пасажырамі. Усяго на борце было каля 50 чалавек, у асноўным жанчыны з дзецьмі. У выніку сутыкненняў пратэстоўцаў з пасажырамі іншых рэйсаў і паліцыяй пацярпелі больш за 20 чалавек. Пасажыры рэйса не пацярпелі.

Былі ўсяго арыштаваныя 27 чалавек. Яшчэ 400 чалавек былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Каментары3

  • Агент МАСАД
    18.10.2025
    Калі ты не знаходзіш габрэяў, яны абавязкова знойдуць цябе.
  • бабруйчанін
    18.10.2025
    Усход блізкі не блізкі ...здраднікі гінуць ад рук здраднікаў якіх замовілі іньшыя здраднікі і....Тэль Авіў гэтым 75 год.таксама карыстаецца
    У Парыжэ загінулі два дыпламаты ПАР э. якія таксама прычэтны да позвы Нетаньяху
    Тэорыя змовы??))))) кажыце ))
    Праз некалькі год у галівудзкай казке пабачыце Бібі працяг Голды )))
  • Шмыг
    19.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў15

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

На Мінскім узвышшы назіраюцца ледзяныя туманы ФОТАФАКТ1

У Барысаўскім раёне заўважылі сляды мядзведзя-бадзягі

У Мінскім заапарку выбралі сімвал наступнага года ФОТЫ4

Мінск трапіў у рэйтынг топавых кірункаў для аматараў казіно

Апошнія амерыканскія цэнты прадалі на аўкцыёне амаль за $17 мільёнаў1

«Лукашэнка ўяўляе, што Польшча магла б адмовіцца ад падтрымкі беларускай апазіцыі ў абмен на Пачобута. Гэтага не будзе»1

Што Бяляцкі расказаў пра турму, вайну, Нобелеўскую прэмію і будучыню Беларусі. Поўны тэкст інтэрв'ю13

Меліціна Станюта выходзіць замуж20

Вялікабрытанія перадасць 2,5 мільярда фунтаў стэрлінгаў, якія Абрамовіч атрымаў ад продажу «Чэлсі», у фонд дапамогі Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў15

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць