Грамадства88

Вызваленыя палітвязні прыедуць з Украіны ў Варшаву гэтай ноччу ці раніцай

Прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, намеснік яго кіраўніцы Павел Латушка і прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская звярнуліся да беларусаў з нагоды хуткага прыбыцця вызваленых палітвязняў у Варшаву.

Аўтобусы, якімі вязуць палітвязняў. Фота Дзяніса Кучынскага

Паведамляецца, што вызваленыя рэжымам Лукашэнкі 13 снежня і дэпартаваныя ва Украіну палітвязні прыбудуць у Варшаву ў Цэнтр беларускай салідарнасці па адрасе: Oleandrów 6, 00‑636 Warszawa.

Дакладны час прыбыцця абяцаюць паведаміць адразу пасля таго, як адбудзецца перасячэнне ўкраінска-польскай мяжы. 

Папярэдне прыбыццё ў Варшаву чакаецца ўначы ці нават раніцай наступнага дня.

«Мы звяртаемся да беларусаў і беларусак, да журналістаў і да ўсёй грамадскасці з просьбай быць уважлівымі і асцярожнымі. Важна памятаць, што не для ўсіх сёння свята: побач застаюцца сем’і, чые родныя ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі.

Людзям, якія выходзяць на волю, патрэбны час на аднаўленне, прастора без ціску і павага да асабістых межаў. Кожны з іх мае права сам вызначаць, калі і як гаварыць пра перажытае.

Наша агульная адказнасць — сустракаць вызваленых з падтрымкай і чалавечай годнасцю», — адзначаюць Латушка і Зазулінская.

Каментары8

  • НеЖора
    17.12.2025
    Усіх чакаем. Вы доўгачаканыя і патрэбныя нам.
    Добрага падарожжа.
    Дзякуй Украіне.
  • На мацкву
    17.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ушачанка не бабарыканка
    17.12.2025
    Можна сустрэць не праклёнамі, а плакатамі адпаведнымі. Каб польскае грамадства не думала, што яны нас прадстаўляюць толькі праз тое, што большасць за іх некалі падпісалася.

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць