Свет123123

У Кіеве дэмантуюць помнік Міхаілу Булгакаву ў цэнтры горада

У сталіцы Украіны прынялі рашэнне дэмантаваць помнік расійскаму пісьменніку Міхаілу Булгакаву, які знаходзіцца на Андрэеўскім спуску. Адпаведнае рашэнне падтрымала Кіеўская гарадская рада, піша «Украінская праўда».

Помнік Міхаілу Булгакаву. Фота: 44.ua

Яшчэ вясной 2024 года эксперты Украінскага інстытута нацыянальнай памяці прызналі ўраджэнца Кіева Міхаіла Булгакава ўкраінафобам і носьбітам імперскага светапогляду. На іх думку, помнікі і тапонімы, звязаныя з яго імем, з’яўляюцца сімваламі расійскай імперскай палітыкі, а іх прысутнасць у публічнай прасторы ўспрымаецца як прапаганда дзяржавы-агрэсара.

Эксперты адзначылі, што, нягледзячы на гады жыцця ў Кіеве, пісьменнік пагардліва ставіўся да ўкраінцаў і іх культуры, варожа ўспрымаў імкненне Украіны да незалежнасці і негатыўна выказваўся пра ўкраінскую дзяржаўнасць. Яны таксама падкрэслілі, што ягоныя погляды найбольш блізкія да сучаснай ідэалогіі пуцінізму.

Раней помнік Булгакаву абклеілі ягонымі «ўкраінафобнымі» цытатамі. Фота: Facebook.com / Nevidom

Пасля гэтага Кіеўская гарадская рада пачала разглядаць петыцыю аб выдаленні з публічнай прасторы згадак пра Булгакава. У выніку было падтрымана рашэнне пра дэмантаж яго помніка.

Адначасова з гэтым кіеўскія ўлады падтрымалі ліквідацыю ў Кіеве помнікаў Дзмітрыю Мануільскаму, Міхаілу Глінку, Ганне Ахматавай, памятнага каменя ў гонар 100‑годдзя Леніна і мемарыяльнай дошкі Пятру Чайкоўскаму. Таксама плануюць дэмантаваць мемарыяльную дошку з надпісам: «У гэтым доме ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі (1941—1943 гг.) вёў працу падпольны Шаўчэнкаўскі райкам КП(б)У у горадзе Кіеве».

У той жа час вакол спадчыны Міхаіла Булгакава ў Кіеве працягваюцца дыскусіі. Кіраўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Антон Драбовіч назваў высновы экспертаў часткова эмацыйнымі, хоць і пагадзіўся з агульнай ацэнкай постаці пісьменніка. Ён падкрэсліў, што закрываць музей Булгакава ў Кіеве не варта, але ўстанова павінна змяніць назву і канцэпцыю, каб расказваць пра пісьменніка ўсю праўду і з украінскага пункту гледжання.

У музеі, у сваю чаргу, заявілі, што лічаць некаторыя фармулёўкі экспертаў празмерна катэгарычнымі і нават маніпулятыўнымі, а ацэнкі асобы Булгакава — павярхоўнымі. У адказ Інстытут нацыянальнай памяці ініцыяваў дадатковае экспертнае вывучэнне гэтага пытання.

Каментары123

  • Літаратураед
    20.12.2025
    Якія маніпулятыўныя фармулёўкі? "Белую гвардыю" пачытайце - там антыўкраінскім духам за тры кіламетры смярдзіць
  • 1
    20.12.2025
    Даўно пара, чарнасоценцам не месца ў еўрапейскай сталіцы.
    Цікава, што сённяшні стрым Качынскага як раз аб гэтым
  • Так, Дэкаланізацыя маскоўскай імпэрыі— адзіны шлях спыніць маскоўскія войны
    20.12.2025
    "У Кіеве дэмантуюць помнік імперыялісту Міхаілу Булгакаву ў цэнтры горада"

    Так, Дэкаланізацыя маскоўскай імпэрыі — адзіны шлях спыніць маскоўскія заваёўніцкія войны. І я маю на ўвазе не пуцінскі імпэрыялізм, а маскоўскі імпэрыялізм увогуле — ад Нявальнага, Пушкіна і Салжаніцына да Дугіна, Булгакава і Бродзкага

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе38

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць