Меркаванні141141

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза

Украінскі блогер Уладзімір Золкін публічна адказаў на крытыку з боку беларускіх медыя і карыстальнікаў сацсетак адносна яго інтэрв’ю з Віктарам Бабарыкам, запісанага на другі дзень пасля вызвалення былога палітвязня.

Прэв'ю відэа інтэрв'ю Віктара Бабарыкі ўкраінскаму блогеру Уладзіміру Золкіну. 

У стрыме на сваім ютуб-канале Уладзімір Золкін адзначыў, што яго пасля выхаду інтэрв'ю з Віктарам Бабарыкам атакуюць беларускія СМІ і звычайныя карыстальнікі ў сацсетках.

Асноўная прэтэнзія ў тым, што блогер няправільна сябе павёў з Бабарыкам, або нават прымушаў яго да інтэрв’ю.

Як адзначыў блогер, падобныя абвінавачанні абразлівыя ўжо ў самой сваёй логіцы.

«Ты рэальна настолькі тупы, што, разумеючы, што гэты чалавек можа прыехаць у Еўропу (…) і распавесці, што ты яго прымушаў, можаш яго прымушаць? Сур'ёзна? Трошкі крыўднае пытанне напраўду», — абурыўся Золкін і падкрэсліў, што ніхто нікога ні да чаго не прымушаў.

Блогер іранічна апісаў, як, на думку крытыкаў, мог бы выглядаць гэты прымус:

«Заходзіць Бабарыка, садзіцца да мяне, я дастаю пісталет, прыстаўляю яму да скроні і кажу: «Бабарыка, хутка скажы мне, чый Крым! Толькі стоп! Не кажы мне, чый Крым, а скажы, што ты не ведаеш».

Са слоў Золкіна, ён праехаў 300 кіламетраў у Чарнігаў, каб трапіць на прэс-канферэнцыю, бо яго як украінца цікавіла толькі адно: ці можна гэтых людзей успрымаць як апазіцыю Лукашэнку.

Адказ для яго быў відавочным:

«Для мяне асабіста відавочна, што на гэты момант Бабарыку з такімі поглядамі немагчыма ўспрымаць як сур'ёзную апазіцыю Лукашэнку, дзейную — не такую, якая будзе ў французскіх рэстарацыях, як нядаўна Кара-Мурза з Каспаравым там пасварыліся ў французскай рэстарацыі, проста размаўляць, а нешта рабіць — так. Гэта тое, што мне было трэба высветліць, я для сябе гэта высветліў».

Як сцвярджае Золкін, ён прадэманстраваў гэта іншым украінцам, якія, магчыма, ускладалі на Бабарыку нейкія надзеі. Пры гэтым ён «не рабіў ніякіх высноў ні за каго. То-бок паказаў — рабіце высновы самастойна».

Блогер прапанаваў ахвотным прыехаць да Бабарыкі і спытаць у яго, чый усё ж Крым.

Ён нагадаў, што яшчэ ў 2020 годзе Бабарыка не разабраўся з гэтым пытаннем — і, як мяркуе блогер, не зрабіў гэтага дагэтуль.

«І я так думаю, не факт, што ён у гэтым пытанні наогул калі-небудзь разбярэцца, бо ў 2020‑м годзе яму ніхто не замінаў у гэтым пытанні разбірацца», — дадаў Золкін.

«Белагвардзейская апазіцыя»

Украінскі блогер падкрэсліў, што яго не хвалюе лёс Віктара Бабарыкі. У Золкіна толькі адзінае практычнае пытанне, «можна з імі неяк узаемадзейнічаць для зрынання лукашэнкаўскага і пуцінскага рэжыму ці нельга?».

«На гэты момант я кажу — нельга. Заўтра, магчыма, яны зменяць свае планы, скажуць: «Мы будзем дапамагаць Палку Каліноўскага», і я скажу: «О, окей, дайшло». А пакуль што нам няма пра што размаўляць».

«Я не разумею, чаго ад мяне хочуць беларусы. Разбірайцеся з імі, рабіце што хочаце. Я для ўкраінцаў паказаў гэтую гісторыю. Каб яны бачылі, што гэта за людзі», — зноў падкрэсліў украінскі блогер.

Золкін не адмаўляе, што «гісторыя была трохі эмацыйнай», бо ён памятае аналагічную сітуацыю пасля вызвалення расійскіх апазіцыянераў Яшына, Кара-Мурзы і Піваварава. Тады, паводле яго слоў, многія ва Украіне таксама спадзяваліся, што тыя стануць актыўнай апазіцыяй і пачнуць рэальна дапамагаць узброенай барацьбе супраць пуцінскага рэжыму:

«А яны проста ні рыба ні мяса. Жэле».

У гэтым жа шэрагу ён паставіў і частку беларускай апазіцыі:

«Такім, як яны, і такім, як гэтыя Бабарыкі, Калеснікавы — ім рэальна трэба збірацца дзесьці ў французскім рэстаране, наліць па чарцы гарэлкі, кульнуць: «Ваше благородие, госпожа удача», абняцца і плакаць».

Золкін ахарактарызаваў такую мадэль як «белагвардзейскую апазіцыю»:

«Белагвардзейская апазіцыя, разумееце? Гаварыць, і то гаварыць не канкрэтна — гэта іх канцэпцыя. І дакладна нічога не рабіць».

***

Уладзіміру Золкіну 44 гады. Ён юрыст па адукацыі. Быў асуджаны на 14 гадоў за наўмыснае забойства. Золкін не прызнаў віну, спрабаваў давесці, што гэта была звычайная бойка, якая скончылася няўдалым падзеннем ахвяры. Пасля ўмоўна-датэрміновага вызвалення стаў блогерам. Золкін здабыў папулярнасць дзякуючы свайму каналу, на якім публікуе інтэрв’ю з расійскімі ваеннапалоннымі. Ён размаўляе з людзьмі, а пасля тэлефануе іх сваякам у Расію і пытаецца, чаму яны адправілі свайго блізкага забіваць украінцаў. Гэтыя відэа набіраюць мільёны праглядаў.

Каментары141

  • Звоніць і звоніць
    21.12.2025
    Яшчэ патрыёт і праведнік можа пазваніць сем'ям украінскіх карупцыянераў папытаць, чаму яны дапамагаюць чмобікам забіваць украінцаў.
    Сем'ям Мідіча, Ермака.. Спіс каму тут званіць кароткім не будзе.

    У Павука хай павучыцца каму трэба званіць.
  • Gorliwy Litwin
    21.12.2025
    Выдатна ўсё сфармуляваў, малайчына. Сардэчны дзякуй. А многія беларусікі адразу пакрыўдзіліся, інфанцілы. Патрабуюць каб усе іх называлі неверагоднымі коцікамі. Белыя рускія, ў большасці сваёй, і ёсць.
  • Алекс
    21.12.2025
    Зёлкин, кто президент Беларуси?

Цяпер чытаюць

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры прыдумалі прывабную схему ад «Еўраопта» — на яе лёгка павесціся

У Вільні з’явіўся новы анёл. Яго зрабіў беларус11

Новая сукенка Сабаленкі ад Nike нарабіла скандалу19

У Гданьску кіроўца аўтобуса з Беларусі і рабочы верфі з Украіны выратавалі пажылую пару ад нападніка8

Латвія прапусціла аўтамабілі з нейтральнай паласы, але лёс мяжы з Беларуссю пакуль нявызначаны2

Дыслексія ў дзіцяці: якія прыкметы бацькам трэба не прапусціць?

У беларускіх крамах з'явіліся турэцкія чорныя кавуны. Якія яны на смак6

Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек4

«Лакацыя скача па зусім розных месцах, з машынай быў бы піпец». Што кажуць беларусы, якія наведваюць Расію17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць