Грамадства6262

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа

Першая прэс-канферэнцыя вызваленых палітзняволеных з удзелам Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай нарабіла шуму: абыякавых сярод тых, хто яе паглядзеў, здаецца, не засталося. 

Адны накінуліся на палітычных лідараў з крытыкай: маўляў, нельга было пасля ўсяго перажытага дзякаваць Лукашэнку і тым больш дэманстраваць пазіцыю «не ўсё так адназначна» па вайне ва Украіне (яшчэ і знаходзячыся на яе тэрыторыі). Другія ж абаранялі ўчорашніх вязняў: людзі пяць гадоў правялі ў рэжыме інфаблакады, дайце ім час.

Член каманды Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў лічыць, што канферэнцыя прайшла абсалютна нармальна.

«Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Ігар Лосік той жа асобна, а таксама ў СМІ, якія шчыльна сочаць за тым жа фэйсбукам. Мне падаецца, што гэта досыць штучная з’ява: большасці людзей у Беларусі было абсалютна ўсё роўна, як і ўкраінскай аўдыторыі, бо ва ўкраінскіх СМІ ніхто так не крытыкаваў», — пракаментаваў «Нашай Ніве» Іван Краўцоў.

Іван Краўцоў. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Краўцоў заўважае, што за пяць гадоў у мігранцкім асяроддзі сфармаваўся досыць радыкальны погляд на тое, як павінен паводзіць сябе апазіцыйны беларускі палітык і на якія кропкі ціснуць, а на якія — ні ў якім разе.

«Нас усё гэта (падобныя каментары і рэакцыі — НН), па праўдзе кажучы, не вельмі моцна турбуе. Нас значна больш турбуе, каб яны прыйшлі ў парадак і вызначыліся з тым, чым яны далей у жыцці будуць займацца. Гэта куды больш важная рэч — каб яны знайшлі сабе прадуктыўную будучыню».

Варта адзначыць, што на другі дзень пасля вызвалення падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і Марыя Калеснікава, і Віктар Бабарыка выказалі сваю салідарнасць з Украінай.

«Мы вас падтрымліваем. Мы не ўяўляем, як гэта неймаверна складана, калі ў стане вайны, адбываецца такая масаваная атака і агрэсія з боку Расіі, як цяжка вам з гэтым спраўляцца і вы ўсё адно знаходзіце магчымасць нас падтрымліваць», — сказала падчас таго званка Марыя Калеснікава.

Бабарыка, у сваю чаргу, сказаў Зяленскаму: «Усе мы адзіныя ў ацэнцы гэтай пазіцыі: вы пакутуеце, вы зазналі агрэсію, і вы цалкам маеце рацыю: свабода і жыццё людзей, якія аддалі за яе жыццё — найважнейшае. І яна павінна перамагчы».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары62

  • Большасць людзей ў Беларусі
    16.12.2025
    А хто такі гэты Крівцов?
  • Morning
    16.12.2025
    член каманды Віктара Бабарыкі ?
  • Ну
    16.12.2025
    "Нас усё гэта .. не вельмі моцна турбуе."
    Я бег за вамі 5 кварталаў, каб сказаць, як вы мне абыякавы.)
    "..каб яны прыйшлі ў парадак"
    Краўцоў, "яны" - гэта хто? Острокопытные?
    "..чым яны далей у жыцці будуць займацца"
    Ну, ўжо дакладна не працягваць глядзець з любоўю і адданасцю на Ўсход

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць