Грамадства88

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні

У нядзелю ў паліцыю паступіла паведамленне пра акт вандалізму каля будынка беларускага пасольства ў сталіцы Літвы.

Паводле звестак паліцыі, 21 снежня ў Вільні на вуліцы Міндоўга каля агароджы пасольства Беларусі невядомы разбіў шкло на партрэтах чатырох загінулых, перакуліў фотаздымкі і разбіў свечкі, піша Delfi.lt.

Мяркуецца, што інцыдэнт адбыўся ў перыяд з 14:00 да 18:50. Паліцыя праводзіць расследаванне факта парушэння грамадскага парадку.

Ля агароджы беларускай амбасады ў Вільні выстаўленыя партрэты загінулых ад рук беларускага рэжыму пачынаючы з 1990-х, загінулых падчас пратэстаў у 2020 годзе, памерлых у калоніях палітвязняў, а таксама загінулых ва Украіне добраахвотнікаў.

Каментары8

  • Барані сябе
    22.12.2025
    Хто там галасіў пра паліцыю ў Эўропе? Гэта ўжо, напэўна, 10-ты напад на манумент перад той амбасадай. Кагосці прыцягнулі да адказнасці? НІКОГА! Нават вар'ята-блогера савецка-летувісскага, якога злавілі за руку на месцы злачынства, "судзяць" ужо, відаць, 5-ты год - вынікаў нуль!
    Людзі, рыхтуйцеся абараняцца самі! Ніякай паліцыі ў Літве ці Польшчы няма - ня стаўце свае жыццё і здароўе ў залежнасць ад баязліўцаў-пустазвонаў. Хай яны з балонікамі Лукашэнкі змагаюцца!
  • Прохожий
    22.12.2025
    Белоруссия???[Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Чацьверты год вайны а хлопцы сьпяць
    22.12.2025
    На гэтыя партрэты можна ж ватнікаў проста зграямі лавіць. І дэпартацыю ў плечы адразу, насцака пад зад і цурюк назад на рашку. Незразумела чаму паліцыя сьпіць - проста стаў камеры і пару вартавых груп ды цікуй рускамірцаў.

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць