Грамадства4040

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі

У новым выпуску ТОКу Віктар Бабарыка патлумачыў, чаму ўжо на трэці дзень пасля абвяшчэння свайго намеру ісці на выбары разумеў, што амаль гарантавана выйграе.

Як згадвае Віктар Бабарыка, 13 мая 2020‑га запрацавала сістэма электроннага запісу ў яго ініцыятыўную групу.

«А далей адбылося тое, што адбылося. Прыйшлі людзі, якія аддалі ўсе свае здольнасці і таленты для таго, каб гэта здарылася. (…) Аказалася, што гэты крок (вылучэнне ў прэзідэнты — НН) насамрэч патрэбны не толькі мне і маім унукам альбо маёй адказнасці перад унукамі. Аказалася, што гэта рэальна патрэбна беларусам», — адзначае палітык і дадае:

«На трэці дзень я ўжо разумеў, што мы амаль гарантавана выйграем. (…) Калі было 10 тысяч [членаў ініцыятыўнай групы], мы разумелі сілу сеткавага эфекту і мелі выразнае разуменне, наколькі чаканне іншай Беларусі жыве ў Беларусі».

На пытанне, чаму людзі былі гатовы аддаць свой голас за яго, Бабарыка адказвае:

«Гэта была кандыдатура, зручная для ўсіх беларусаў. Тыя, хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі, і ў нас наступіць шчасце.

Тыя, хто жылі і думалі пра Беларусь, бачылі праекты, якія мы рабілі ў падтрымку Беларусі, і казалі, што так, гэта сапраўдны [кандыдат], рэальна, хто будзе рабіць і далей штосьці для Беларусі.

Тыя, хто хацелі проста эканамічных рэчаў, гэтаксама бачылі ўва мне фігуру, якая, «ну, калі ён сам штосьці зрабіў, то ёсць шанец штосьці зрабіць (для краіны — НН)». Калі дакладна яму ўсяго хапала, значыць, штосьці ўжо можа зрабіць (для Беларусі — НН).

Гэта быў, як мне падаецца, той самы кандыдат, які задавальняў інтарэс усіх, таму што ён быў нічыім. Ён быў нічыім, і таму яго можна было прысвоіць кожнаму, пачынаючы ад чыноўніка і заканчваючы расійскаарыентаваным».

Каментары40

  • 1
    18.03.2026
    Не веру, што разумны чалавек можа так разважаць. Ён што, не сачыў за "выбарамі" у 2010, не бачыў, як цягнулі па зямлі збітага Някляева, як ламалі у КДБ Раманчука, як мусіў бегчы за мяжу Міхалевіч? Не разумее, што яго б проста фізічна ліквідавалі, калі б стаў сапраўды небяспечным, як Захаранка ці Карпенка? Што ён мог бы супрацьпаставіць каўказскім майстрам спорту з цёмных бусаў? Ці як ён сабе ўяўляў сваю "перамогу" у ярмошынскім цырку? Ні за што не паверу, што ён, знаходзячыся на сваёй пасадзе, не разумеў, з кім мае справу. Ужо задоўга да 20-га кіраўнікоў заводаў здымалі і саджалі ў турму, бо Лукашэнка бачыў бруд на тэрыторыі завода - глядзі хаця б Барысаў - і было відавочна, што законы не дзейнічаюць, што ўся прававая сістэма дэ факта не існуе. Не веру, што далёка не наіўны чалавек Бабарыка ніколі не задаваўся пытаннем, а чаму б гэта ніхто з вядомых ці паспяховых людзей у Беларусі не хоча пайсці на беларускія выбары паспрабаваць удачы.

    [Зрэдагавана]
  • Алесь.
    18.03.2026
    Так ён жа сучасны Шцірліц? 25 гадоў працы ў логаве ворага. Гэта не было выгадна Расіі, а дзеля ўнукаў.
    Ці мо яму тэксты рыхтуе сучасны Крылоў ці Крапіва? Бо для ўсіх іншых занадта круты сюжэт нават для анекдотаў. Калі праз 6 гадоў пасля "выбараў", дзе ня быў нават кандыдатаў, то ў сябе паверыў і выйграў. Толькі не зразумела што і на каго гэта разлічана.
  • меркаванне
    18.03.2026
    1, можа таму, што не самастойны. І вельмі дрэнна, калі залежыць ад гэбні ці рашы. Бо сапраўды, цяжка ўявіць, што Бабарыка ідэйны патрыёт Беларусі (дарэчы, як і яго, напрыклад, Краўцоў), ці што ён хворы на ўладу.
    А па-іншаму можна выдвігацца ў кандыдаты, па-мойму, толькі па заданні тых, ад каго залежыш. Як паслухмяны выканаўца.

Цяпер чытаюць

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра6

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў9

Зборная Мексікі выйшла ў 1/8 фіналу. Гульня адкладалася на гадзіну з-за ўмоваў надвор'я1

Лукашэнка прыляцеў у Інданезію4

Французы ў 1/16 фіналу не пакінулі ніякіх шанцаў шведам4

Зборная Нарвегіі прайшла Кот д'Івуар дзякуючы пятаму голу Холанда

Сырскі лічыць, што расіяне будуць наступаць на Чарнігаўшчыну з Бранскай вобласці. А вось з Беларусі — наўрад ці3

Жыхары Новай Баравой падчас спёкі ставяць басейны ў дварах і на дахах шматпавярховікаў1

Следчы камітэт абверг чуткі, што каля БНТУ загінуў студэнт, які выпаў з акна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра6

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць