Грамадства7878

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

У новым выпуску ТОКа Віктар Бабарыка паразважаў пра залежнасць вынікаў пратэстаў 2020 года ў Беларусі і ваеннай агрэсіі Расіі ў 2022-м.

Віктар Бабарыка. Фота: «Наша Ніва»

На пытанне, ці змог бы ён у выпадку перамогі на выбарах 2020 года не дапусціць выкарыстання тэрыторыі Беларусі для расійскага ўварвання ва Украіну, Бабарыка адказаў:

«Я, можа быць, шмат на Беларусь адводжу, але я лічу, што калі б мы перамаглі, то вайны б не было. Проста яе б не было».

Паводле яго, пасля падзей 2020 года Расіі спатрэбіўся знешні вораг, каб утрымаць уладу ўнутры краіны. Беларусь, на яго думку, паказала небяспечны для Крамля прыклад: нават спакойныя і памяркоўныя людзі могуць масава выступіць супраць улады. Гэта, лічыць Бабарыка, выглядала сур’ёзнай пагрозай для расійскага рэжыму.

«Расія можа трымацца і аб’ядноўвацца толькі пры наяўнасці знешняга ворага. Расію дакладна нельга перамагчы, калі ёсць знешні вораг. Вось, уласна, таму я лічу, што 20‑ы год — гэта была прычына, адна з прычын, якая, уласна, прывяла і да 22‑га года. Таму, калі б мы перамаглі, вайны б проста не было», — даводзіць палітык.

Разам з тым Бабарыка мяркуе, што ў 2020 годзе Расія наўрад ці ўжо планавала вайну. На той момант, на яго думку, у Крамля яшчэ не было вострай патрэбы ў «знешнім ворагу», хоць унутры краіны ўжо нарасталі пратэсныя настроі. Прыкладам гэтага, на яго думку, быў пратэсны рух 2018 года падчас прэзідэнцкіх выбараў у Расіі. Аднак, паводле ацэнкі Бабарыкі, «гэта было яшчэ ўсё ж такі не настолькі гарачым».

Ён адзначае, што імперскія амбіцыі Расіі былі відавочныя і раней, але ў той час яны хутчэй праяўляліся ў жаданні адыгрываць большую ролю ў сусветнай палітыцы. Часткова, як лічыць Бабарыка, на гэта адгукаўся і Захад — напрыклад, калі Расія ўдзельнічала ў фармаце G8.

«Гэта ўсё было. Але ўнутры, я думаю, не было неабходнасці ў наяўнасці знешняга ворага. Пасля 20‑га года, падобна, усе разумелі, што калі гэта ўсё распусціць [пратэсныя настроі — НН], то ўнутры ўзнікне вельмі вялікая праблема. А раз унутры ўзнікне праблема, значыць, трэба адцягнуць увагу на знешняга ворага», — падсумоўвае палітык.

Каментары78

  • Ох
    16.03.2026
    Вельмі абмежаваны, недалекі чалавнк, такі ж з яго і “менеджар” - пакуль Газпрам даваў грошы, менеджыраваў, а цяпер сам сабе рады даць не можа, каша ў галаве, свайго мкркавання няма, бо ніколі і не было. А навошта. Газпром жа даваў.
  • Нейкае абы што
    16.03.2026
    Нейкае абы што, а не аналіз. Бабарыка ізноў "забыўся", што Расея напала на Украіну ў 2014 годзе, адцяпала Крым і кавалак Данбасу. І адразу пачала падрыхтоўку наступнага этапу вайны: пабудавала крымскі мост, каб завозіць у
    на тэрыторыю Крыма ваенную тэхніку і зброю для далейшага захопу паўднёвай часткі Украіны.
  • .
    16.03.2026
    А тут няма логікі.

    «Пасля 20-га года, падобна, усе разумелі, што калі гэта ўсё распусціць [пратэсныя настроі — НН], то ўнутры ўзнікне вельмі вялікая праблема. А раз унутры ўзнікне праблема, значыць, трэба адцягнуць увагу на знешняга ворага»

    Значыць, калі б перамаглі, то Расея тым больш убачыла б праблему. Спужалася б яшчэ больш.

    Я зараз не пра тое, што нібыта не трэба было нічога рабіць у 2020-м - шанцаў не было (для разумных заднім розумам). А пра тое, што вось гэтая канкрэтная думка Бабарыкі супярэчлівая, калі яе дадумаць.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць