Грамадства11

Стварылі петыцыю да кампаніі Meta з просьбай дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads

На платформе Change.org з'явілася скіраваная да кампаніі Meta петыцыя з просьбай дадаць беларускую мову ў сэрвісы Instagram і Threads. 

У абгрунтаванні петыцыі адзначаецца, што для англамоўных карыстальнікаў словы Belarusian і Russian могуць падавацца падобнымі, але насамрэч гаворка ідзе пра зусім розныя з’явы. Беларуская мова — асобная паўнавартасная мова, якая мае права быць прадстаўленай на міжнародных лічбавых платформах.

У Беларусі жыве каля 9 мільёнаў чалавек, многія з якіх актыўна карыстаюцца Instagram і Threads. Аднак з-за адсутнасці беларускай мовы ў сэрвісах Meta яны вымушаныя карыстацца рускай, украінскай або англійскай. Гэта прыводзіць да шэрагу негатыўных наступстваў:

  • Карыстанне сэрвісамі становіцца менш зручным.
  • Узнікае адчуванне другаснасці і недаацэненасці беларускай нацыі — як у саміх беларусаў, так і ў вачах іншаземцаў.
  • Сітуацыя выглядае несправядліва, бо за 15 гадоў існавання Instagram у ім з’явілася мноства моў, але беларускай сярод іх дагэтуль няма.

Адзначаецца, што прысутнасць нацыянальнай мовы ў сэрвісе звычайна павышае давер і прыхільнасць карыстальнікаў да прадукту і кампаніі. Беларускія карыстальнікі часта свядома выбіраюць тыя платформы і сэрвісы, дзе даступная беларуская мова. Таму беларуская лакалізацыя была б выгаднай і для самой кампаніі Meta.

Ініцыятар петыцыі гатовы дапамагчы ў арганізацыі працэсу перакладу: сабраць каманду прафесійных перакладчыкаў і мовазнаўцаў-валанцёраў, якія змогуць не толькі выканаць лакалізацыю, але і падтрымліваць беларускую версію сэрвісаў у будучыні.

Далучыцца да петыцыі можна тут.

Каментары1

  • .
    23.12.2025
    На самой справе цяперашняя сітуацыя справядлівая і адлюстроўвае рэчаіснасць.
    Напрыклад, НН мае рускую версію, бо прынцыпы не дадуць брльш чытачоў, больш чытачоў дасць руская мова.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі3

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе64

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі3

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць