Грамадства44

Алесь Бяляцкі расказаў, чаму праваабаронцы ў разгар рэпрэсій вырашылі не пакідаць краіну

У інтэрв'ю Радыё Свабода нобелеўскі лаўрэат расказаў, ці быў у іх план Б і чаму яны засталіся ў Беларусі.

— Сапраўды, мы былі ў гушчы падзеяў 2020 і 2021 года, хоць і ў не першых шэрагах але што тычылася дапамогі рэпрэсаваным, збору інфармацыі, распаўсюду інфармацыі — «Вясна» рабіла ўсё дзеля таго, каб сабраць інфармацыю пра людзей, якіх тады масава білі і саджалі, якія невядома куды дзяваліся, і пра іхныя лёсы.

Шукалі магчымасці для дапамогі. І напачатку, калі ўдар ўладаў прыходзіўся па шырокіх колах актывістаў, палітычных актывістаў, нас дзесьці не заўважалі: відавочна, што ў КДБ, міліцыі проста не хапала на ўсіх сілаў. Але ў 2021 годзе, калі яны паступова-паступова пашыралі абсяг рэпрэсій, стала зразумела, што і мы знаходзімся пад пільнай увагай.

У верасні 2020 году ў нас была арыштаваная Марфа Рабкова, сяброўка «Вясны». У студзені 2021 году прайшлі першыя вобшукі ў нашых вясноўскіх сяброў, на офісах «Вясны». І пасля гэтага стала зразумела, што неўзабаве могуць быць і рэпрэсіі непасрэдна, персанальна супраць тых, хто працаваў у «Вясне» ўжо вельмі даўно, хто вядомы, хто даваў інтэрв'ю, хто працаваў у розных кірунках праваабарончай дзейнасці ў Беларусі.

Мае калегі ў гэты час выязджалі на канферэнцыю за мяжу, і калі яны вярталіся ў Беларусь у ліпені 2021 году, то на мяжы іх спынілі, быў вельмі дэталёвы вобшук. Гэта быў яшчэ адзін трывожны званок, пасля якога мы сустракаліся з Уладзем Лабковічам і з Валянцінам Стэфановічам. Нагадаю, гэта быў час кавіду. Памятаю як зараз, як мы сядзелі ў розных кутах пакою і размаўлялі пра нашыя будучыя планы, пра тое, што можа адбыцца.

І я тады сказаў, што мне як старшыню арганізацыі, якая ўжо цярпіць ад рэпрэсій — а нашыя валанцёры і Марфа Рабкова ўжо тады сядзелі ў турме — не выпадае зараз уцякаць на эміграцыю, сыходзіць, з'язджаць з Беларусі, бо гэта будзе выглядаць не зусім слушна. Тым больш што на вядомасць нашай арганізацыі, «Вясны», зважалі, безумоўна, і беларускія ўлады, і міжнародная супольнасць.

Мы павінны былі трымаць гэты ўдар і быць разам з ахвярамі палітычных рэпрэсій, увогуле з шырокім колам людзей, якія працягвалі супраціў, мы мусілі дапамагаць, мы дапамагалі ў Беларусі да апошняй хвіліны, знаходзячыся там, тым, хто ўжо зняволены. Гэта была дапамога самага рознага віду: і перадачы ў турмы, і маральная дапамога сем’ям, і збор інфармацыі, прысутнасць на судах, маніторынг гэтых палітычных судоў. Мы рабілі гэтую працу, пытанне, ці з'ехаць, мы абмяркоўвалі і вырашылі — не, застаемся.

І літаральна праз пару дзён пасля гэта абмеркавання адбыліся арышты, затрымалі нас і таксама шэраг нашых сяброў з «Вясны». Былі масавыя вобшукі, усяго больш за 120 вобшукаў па ўсёй Беларусі, датычных «Вясны». Гэта былі і рэгіянальныя офісы «Вясны», і мінскія офісы, і нашы кватэры, куды ўломвалася міліцыя — аператыўнікі праводзілі гэтыя вобшукі, гэта было вельмі маштабна, шырока.

У СІЗА на Валадарцы засталіся мы ўтрох — Уладзь Лабковіч, Валянцін Стэфановіч і я. Пэўны час там знаходзілася і жонка Уладзя Лабковіча, але праз 10 дзён, дзякуй Богу, яе выпусцілі, і мы засталіся ўтрох у такой сытуацыі, разам з сотнямі іншых палітвязняў, якія на той час былі ў Беларусі.

Маральна я быў гатовы, для мяне гэта было дэжавю, як быццам бы я вярнуўся, адкруціўшы 8 гадоў, у той час, калі я сядзеў на Валадарцы. У 2021 годзе я зноў апынуўся там, толькі ў суседніх ўжо «хатах», у суседніх камерах.

Было адчуванне, што вось усё тут знаёмае, што машына правярнула нейкі кавалак жыцця, і ты зноў вярнуўся ў гэтыя не зусім, я сказаў бы, нармальныя ўмовы. Бо там заўсёды перанаселена, заўсёды праблемы з медыцынай, усялякія іншыя праблемы. Вярнуўся ў гэтае цяжкае становішча.

Мы засталіся, іншая справа, што, можа быць, мы не спадзяваліся, не разлічвалі, што наша зняволенне будзе такім доўгім. З моманту затрымання да моманту вызвалення мяне і Уладзя Лабковіча, якое адбылося 13 снежня 2025 году, прайшло 4 гады і 5 месяцаў, лічы 4 з паловай года. А Валянцін Стэфановіч дасюль працягвае сядзець, у яго гэты турэмны лічыльнік, таймер не спыніўся, ён працягвае цікаць дзень за днём, зняволенне працягваецца.

Што паўплывала на такое доўгае, працяглае зняволенне — тэрміны ў нас былі даволі вялікія, мне далі 10 гадоў зняволення, Валянціну — 9, Уладзю — 7 гадоў? Паўплывала, безумоўна, сітуацыя з вайной ва Украіне, якая раптам і саму тэматыку і праблематыку Беларусі адсунула на задні план, і тое, што ў нас пачалося фактычна ваеннае становішча. Беларусь вельмі моцна была ўцягнутая ў гэтую ваенную кампанію, не трэба казаць, колькі расійскай вайсковай тэхнікі праехала праз Беларусь. З Беларусі пачалася ўвогуле ўся вайна: расейскія войскі ўвайшлі ва Украіну з беларускай тэрыторыі.

І, безумоўна, трагедыя, што наша знаходжанне ў турме ў нейкай ступені абясцэненае, мы сталі закладнікамі, мы сталі ў вялікім сэнсе, можна сказаць, палоннымі, якімі былі фактычна до апошняга дня зняволення, да нашага вызвалення.

Каментары4

  • Антось
    17.12.2025
    enriky, з турмы пішаце?
  • Янка
    17.12.2025
    Проста, шчыра і зразумела. Асабліва аб Украіне. У адрозненні ад Бабарыкі і Калеснікавай.
  • enriky
    17.12.2025
    Антось, не з турмы. Для мяне ўсё гэта схончылася хатняй хіміяй, якая ў выніку працяглых катаваньняў прывяла да поўнай страты здароўя, страты ворганаў (якія былі цалкам здаровыя да катаваньняў) без маёй згоды праз сьвядомы падман дактароў (правільней казаць, мясьнікоў), і ў выніку сталыя думкі пра суіцыд. На гэтым сьвеце я ўтрымліваюся покуль толькі намаганьнямі радакоў, але ня бачу сэнсу ў далейшым існаваньні (на радасьць лукашыстам). Калі б я не была дэзынфармана ў 20 годзе, то мой лёс склаўся б па-іншаму.

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць