Грамадства88

У Смалявічах навагоднюю ялінку паставілі проста на праезнай частцы

У райцэнтры Смалявічы Мінскай вобласці, як і ў іншых гарадах краіны, паставілі навагоднюю ялінку. Паставілі яе на плошчы ў даволі людным месцы, піша Blizko.by.

Дрэва абгарадзілі невялікай агароджай, перад ім усталявалі знакі «цагліна» і «40», а таксама «аб’езд справа».

@vualya.vvv

Ёлочный беспредел

♬ оригинальный звук - Vualya.vvv

Відэа, знятае з аўтамабіля, выклалі ў TikTok — і панеслася.

Многія каментатары здзівіліся абурэнню аўтараў роліка і пачалі згадваць гістарычныя факты:

  • — Наколькі я памятаю, у гэтым месцы ялінку на Новы год ставілі яшчэ ў часы СССР.
  • — А чаго смяяцца: 40 гадоў жыву ў горадзе, і ўсе 40 гадоў яе заўсёды ставяць на гэтай плошчы.
  • — Мы вельмі радыя і ўдзячныя, што яна зноў тут, а не на возеры. Гэта традыцыя галоўнай плошчы горада Смалявічы.
  • — Некалькі дзясяткаў гадоў запар ялінкі на Новы год ставілі менавіта ў гэтым месцы, што вельмі зручна для старога горада. Бо ісці да ялінкі са старога ў новы горад — далёка, і многія гараджане з-за ўзросту пазбаўляюцца свята. Плошча вялікая і руху аўто не перашкаджае.
  • — Яе ўжо гадоў 40 так ставяць. Вядома, гэта глупства. У горадзе шмат месцаў для ялінкі, але, відаць, па звычцы ставяць у адно і тое ж месца.

Але знайшліся і тыя, хто ўсё ж бачыць у ялінцы на плошчы пэўныя нязручнасці:

  • — Вакол ялінкі павінны бегаць дзеткі, а тут машыны аб’язджаюць — нейкі абсурд.
  • — Адна ялінка на ўвесь горад — і тая пасярод дарогі.
  • — Ужо даўно пара вызначыць для ялінкі асобную пляцоўку ў цэнтры плошчы. Не заўсёды гэта месца было цалкам заасфальтаванае — раней тут было значна больш зялёных зон для адпачынку.
  • — Я там на фуры ехаў. Падумаў, што прыснілася: ялінка на дарозе.

Каментары8

  • Александр
    18.12.2025
    Я в 1993 году, как раз к Новому году, переехал в Смолевичи. Самое праздничное, самое новогоднее место в городе. Ёлка в центре города - украшение города, праздничное настроение всему городу. И многие жители города не были довольны, что центральную ёлку города перенесли на пару лет в другое место.
    На рождественско-новогодние праздники движение по площади перекрывается, и ребятишки играются, и взрослые. Есть нормальный объезд. Единственно, что негативно влияет на новогоднее настроение, так это милицейские барьеры по пути к ёлке, проверка на отсутствие спиртного, оружия и т. П., словно мы в зоне боевых действий.
    И Ёлка в Смолевичах не одна. Поражают некоторые комментаторы: лишь бы написать. Особенно, кто на фуру через площадь ехал: грузовое движение здесь запрещено, есть транзитные улицы.
    А на этой площади не только новогодние гуляние, здесь и демонстрации, и день Победы, и день освобождения Беларуси, и общегородской бал выпускников с их выпускным вальсом, и концерты проводились. На это время местные власти перекрывали проезд через площадь, а объезд то не более 500 метров.
    Спасибо местным властям, что услышали голос жителей Смолевич и установили ёлку на ее законное место.
  • Лейцар коркавы
    18.12.2025
    Александр, як вам мала трэба для шчасьця. Улады чарговы раз паказалі, што Не да законаў, а вы тамака ў далоні пляскаеце. Паглядзіце ўважліва, мо на ялінцы запыты да дзеда Мароза ад якога шэраговага дзяцячага інтэрнату вісяць, напісаныя рукой настаўніцы.
  • Влад
    18.12.2025
    На самом деле там асфальтированая площадь. Поставили и поставили, проблема в чём и кому?

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў19

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі9

З-за росту цэн на нафту можа падаражэць і таннае адзенне з мас-маркету

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу5

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах19

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна14

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста2

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне8

Ціханоўская: Мы заклікаем ЗША не ціснуць на Літву наконт санкцый26

Маскве ўдалося прарваць марскую блакаду Кубы. Чаму Вашынгтон не перахапіў расійскі танкер?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў19

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць