Усяго патроху11

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

У свеце пастановачных фота з чорнай ікрой і мар пра люксавае жыццё карыстальнікаў Threads заваяваў імяніннік са Слуцка. Яго максімальна просты пост пра святочную вячэру з бацькамі выклікаў хвалю настальгіі і захаплення, набраўшы 18 тысяч лайкаў.

Карыстальнік Аляксей Ніцікенка з нікам alex_nikit11 апублікаваў фотасправаздачу са свайго дня нараджэння ў адной з устаноў Слуцка.

На здымках — сам імяніннік у ружовай кашулі, на стале — запечаная бульба з мясам, салат «Цэзар» і безалкагольны глінтвейн.

Гэтая адсутнасць пафасу настолькі парадавала людзей, што трэд імгненна стаў вірусным. Каментатары адзначаюць, што такія «лямпавыя» фота нагадваюць ранні Instagram, калі людзі дзяліліся жыццём, а не стваралі ідэальную карцінку.

Чытачы ахрысцілі гэты трэд «месцам для псіхалагічнага аднаўлення».

«Так прыемна бачыць вось такія простыя і сапраўдныя фота. А не гэтыя пастановачныя «Мы тут чорную ікру на сняданак на круасаны мажам».

«У гэтай галінцы я буду псіхалагічна аднаўляцца».

«Што, я нават хаміць не буду??? Віншую! Фоткі як з 90-х».

«Астравок чалавечнасці ў гэтым таксічным дадатку) З мінулым, братан, здароўя тваім бацькам!»

«Гэта самыя смачныя месцы, вось такія прыкольныя рэстараны, я адказваю!!!»

«Гэтая галінка павінна патрапіць у спіс прычын, чаму людзі маюць будучыню».

«З днём нараджэння! Штосьці на звычайным і хатнім, прыемна глядзець!»

«Ведаеце, у такіх галінак Threads вайб інстаграма, калі ён толькі нараджаўся. Вось я, вось мая нага) Вельмі лямпава, проста фоткі з душой, нічога лішняга. Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер…»

«Чаму ўсе добрыя, простыя пасты з Беларусі? Там усе класныя, ці што?»

Але нехта зрабіў імянінніку альтэрнатыўнае віртуальнае свята, як яно шмат у каго выглядае ў сетках.

Сам віноўнік урачыстасці адказаў каментатарам: «Я люблю ўсё простае, нескладанае, няпафаснае».

Ён таксама распісаў бюджэт свята: агулам за ўсе стравы — салаты, два віды стэйкаў, бульбу і напоі — заплацілі 151 рубель.

Каментары1

  • мдауш
    31.03.2026
    [Рэд. выдалена]

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць