Грамадства55

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?

Падчас праезду ў транспарце з заплечнікам на плячах аднаму з пасажыраў іншыя зрабілі заўвагу, каб ён яго зняў. Той спытаў у юрыстаў: ці з'яўляецца законным падобнае патрабаванне?

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Адвакатка, загадчыца юрыдычнай кансультацыі Добрушскага раёна Вікторыя Раманчыкава адказала на гэтае пытанне, што пасажыры, якія патрабуюць зняць заплечнік, маюць рацыю, паведамляе Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Яна патлумачыла, што, згодна з пунктам 254 Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, якія былі зацверджаныя пастановай беларускага ўрада, беларусы павінны здымаць пры ўваходзе ў транспарт наплечныя сумкі (заплечнікі) са спіны і перавозіць іх у руках.

Падобныя патрабаванні таксама дзейнічаюць і ў дачыненні да гарадскога электрычнага транспарту.

«Такім чынам, пры праездзе ў грамадскім транспарце (аўтобусе, тралейбусе, трамваі і гэтак далей) заплечнік альбо сумка павінны здымацца з плячэй і знаходзіцца ў руках у пасажыра», — заявіла адвакат.

Каментары5

  • Вена
    31.03.2026
    у нас никто не снимает, я потому стараюсь садиться не у прохода, чтобы о мою голову не вытирали грязные рюкзаки стоящие и мимо проходящие, которые часто просто бросаются на пол, когда владельцы сидят
  • вобласць
    31.03.2026
    Здараецца, што заплечнік загружаны і яго вельмі цяжка трымаць у руках стоячы. Але каго гэта турбуе...
  • рукзак
    31.03.2026
    вобласць , ага таму ім трэба вэдзгаць па адзежы астатнім, перагарадзіць палову праходу, а то і тую адзежу папсаваць іншым. Гэта той выпадак, калі я - нешта вартае, а астатнія пацерпяць.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць