Грамадства

У Барысаўскім раёне заўважылі сляды мядзведзя-бадзягі

Леснікі Іканскага лясніцтва ў Барысаўскім раёне заўважылі сляды двухгадовага мядзведзя на свежым снезе, піша «Мінская праўда».

Фота: Барысаўскі вопытны лясгас

Такіх жывёл называюць «бадзягамі» — гэта мядзведзі, якія выйшлі з зімовага сну заўчасна. У такім стане яны могуць быць больш небяспечныя, чым звычайна. Прычынай таго, што ім не спіцца, можа быць цёплы пачатак зімы, адсутнасць снегу ці недахоп корму восенню — неўраджай ягад, арэхаў і жалудоў.

Фота: Барысаўскі вопытны лясгас

Леснікі рэкамендуюць быць асцярожнымі тым, хто плануе шпацыры па лясах на Барысаўшчыне: пазбягаць глухіх участкаў лесу, асабліва з бураломамі і заваленымі ельнікамі — менавіта такія месцы мядзведзі выбіраюць для зімоўкі.

Для бяспекі таксама трэба:

  • паводзіць сябе шумна — гаварыць, стукаць па дрэвах, каб жывёлы вас абміналі;
  • рухацца павольна і не паварочвацца да мядзведзя спінай, не глядзець яму ў вочы;
  • калі ідзяце з сабакам — трымайце яго на шворцы, каб не справакаваць жывёліну;
  • калі знайшлі мядзведжую бярлогу або сляды — акуратна адступайце і паведамляйце ў лясніцтва або МНС.

Калі сустрэча з мядзведзем непазбежная, спецыялісты рэкамендуюць адступаць павольна, гаварыць спакойным нізкім голасам і не рабіць рэзкіх рухаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць