Здарэнні11

У жыхара Гродна дасталі ныркавы камень памерам з мячык для гольфу

Судовыя эксперты Гродзеншчыны сутыкнуліся з рэдкім выпадкам: на даследаванне паступіў ныркавы камень унушальных памераў — дыяметрам каля 4 сантыметраў. Напрыклад, дыяметр мячыка для гольфа — 4,2 см.

Гэты камень быў выдалены хірургічным шляхам у жыхара Гродна. Для вызначэння дакладнага хімічнага складу каменя, што з’яўляецца ключавым этапам у пастаноўцы дыягназу і прызначэнні далейшага лячэння, пацыент звярнуўся да экспертаў-хімікаў, таксама памер каменя выклікаў асаблівы інтарэс, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

«Веданне дакладнага складу дазволіць дактарам падабраць найбольш эфектыўнае лячэнне, скарэктаваць дыету і прадухіліць утварэнне новых камянёў у будучыні», — адзначае намеснік начальніка ўпраўлення лабараторных даследаванняў рэчаісных доказаў біялагічнага характару Елізавета Радзівон.

Судовыя эксперты ў ходзе даследавання высветлілі, што такі камень з’яўляецца змяшаным па складзе, у ім змяшчаюцца аксаляты, фасфаты і іёны кальцыя. Такі тып ныркавых камянёў у людзей сустракаецца часцей за ўсё.

Гродзенскія эксперты-хімікі першымі сярод усіх абласных упраўленняў ДКСЭ прапанавалі метадыку вызначэння хімічнага складу ныркавых камянёў і з кастрычніка 2016 года сталі праводзіць адпаведную экспертызу, распрацаваўшы метадычныя рэкамендацыі. Гэтая паслуга адразу ж выклікала цікавасць у грамадзян. Па сённяшні дзень яна карыстаецца папулярнасцю, бо вынікі даследаванняў дапамагаюць дактарам-уролагам разабрацца ў прычынах мачакаменнай хваробы і падабраць пацыенту адпаведную дыету для мінімізацыі рызыкі рэцыдыву.

Штогод у абласным экспертным ведамстве ў сярэднім праводзіцца больш за 100 даследаванняў хімічнага складу ныркавых камянёў.

Каментары1

  • Барадзед
    18.12.2025
    Оригинально. Я думал, они только трупы потрошат.

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць